26 красавіка (серада) 2017 года, з 18.30 да 20.00 па адрасе:
г. Мінск, вул. Сурганава, д.1, корп. 2, аўд. 302 (трэці паверх)
адбудзецца чацвёртая лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў “Беларуская мова”.
Тэма лекцыі – “Беларуская мова на сучасным этапе: сістэма, статус, функцыянаванне” (2-я частка), чытае доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт НАН Беларусі, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец.
Тэма практычнай часткі – “Вяртанне да вытокаў: беларуская безэквівалентная лексіка”, праводзіць малодшы навуковы супрацоўнік аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Анастасія Андрэеўна Марозава.