Міжнародная навуковая канферэнцыя "Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблема захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы", 12 – 13 кастрычніка 2016 года

Рознабаковыя культурныя сувязі паміж Італіяй і Беларуссю маюць шматвяковую гісторыю. Яшчэ ў ХVI ст. каралевай Рэчы Паспалітай Бонай Сфорца быў утвораны гурток музыкаў і мастакоў, мэтай дзейнасці якога было ўкараненне і развіццё ў Беларусі светапоглядных і эстэтычных прынцыпаў Італьянскага Рэнесансу. Беларускі асветнік і першадрукар Францыск Скарына, 500-годдзе творчай дзейнасці якога будзе адзначацца ў нашай краіне ў 2017 годзе, завяршыў адукацыю і атрымаў ступень доктара ў Падуанскім  універсітэце. Многія пісьменнікі і дзеячы беларускай культуры таксама вучыліся ці доўга жылі ў Італіі. Багатыя ўражанні ад падарожжаў адлюстраваліся ў дзённіках Х. Завішы, А. Радзівіла і інш. Убачанае ў Італіі і асабістая просьба Папы Рымскага Льва Х натхнілі паэта Міколу Гусоўскага на стварэнне паэмы "Песня пра зубра" (1523 г.), якая стала шэдэўрам беларускай літаратуры. Яркія вобразы Італіі і лепшых прадстаўнікоў італьянскага народа створаны ў вершах народнага паэта Беларусі Максіма Танка, у аповесці "Альпійская балада" Васіля Быкава і многіх іншых творах.

У сваю чаргу выхадцы з Італіі ўнеслі неацэнны ўклад у развіццё мастацтва нашай краіны. Архітэктар Д. Бернардоні ў 1593 годзе пабудаваў у Беларусі адзін з першых ва Усходняй Еўропе касцёлаў у стылі барока. Дзякуючы італьянскім мецэнатам, майстрам і мастакам узніклі архітэктурныя комплексы Нясвіжа і Міра, Быхаўскі замак, касцёлы ў Віцебску, Гродне, Полацку і многіх іншых гарадах. Глыбокі след у культуры беларускага народа пакінулі педагог К.Ангеаліні, гісторык А. Гваніні, архітэктары М. Педэцці, Д. дэ Сака, А. Фантана, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху М. Андрэёлі. У 80-х гадах ХХ ст. славіст Э. Сгамбацці вызначыла італьянскі арыгінал, з якога ў Беларусі быў у ХVІ стагоддзі зроблены пераклад на старабеларускую мову аповесці пра Трыстана і Ізольду – аднаго з найпапулярных помнікаў сярэднявечнага заходнееўрапейскага пісьменства.

Названымі імёнамі і творамі не вычэрпваецца шматгранны ўклад італьянцаў у літаратуру, мастацтва і развіццё адукацыі і навукі ў Беларусі.

У сваіх працах даследчыкі беларускай культуры неаднаразова звярталіся да творчай спадчыны італьянскіх мысліцелей, пісьменнікаў і мастакоў. Творы італьянскіх аўтараў перакладаліся на беларускую мову і выдаваліся асобнымі зборнікамі (1968, 1974.). Былі ўсебакова вывучаны ўплыў паэзіі Дантэ Аліг'еры на беларускую літаратуру, раскрыты агульныя заканамернасці і асаблівасці мастацкага асэнсавання беларускімі і італьянскімі пісьменнікамі трагічных падзей і ўрокаў Другой сусветнай вайны. У 2009 годзе пры ўдзеле Пасольства Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь была праведзена навуковая канферэнцыя, прысвечаная ўнёску каралевы Боны Сфорца у развіццё культуры і дзяржаўнасці Беларусі. Дэлегацыя італьянскіх навукоўцаў у 2013 годзе ўдзельнічала ў ХV Міжнародным з'ездзе славістаў у Мінску.

Аднак нягледзячы на багаты фактычны матэрыял, напрацоўкі і вопыт у яго вывучэнні і папулярызацыі, навуковыя кантакты паміж італьянскімі і беларускімі навукоўцамі з'яўляюцца вынікам ініцыятывы асобных даследчыкаў. Даследаванні беларуска-італьянскіх культурных сувязяў у поўным аб'ёме не носяць сістэмнага, мэтанакіраванага і пастаяннага характару, таму і вынікі даследаванняў не атрымліваюць належнага грамадскага рэзанансу ні ў Італіі, ні ў Беларусі.

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа і Пасольства Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь выступілі ініцыятарамі правядзення ўвосені бягучага года сумеснай навуковай канферэнцыі, што будзе прымеркавана да тыдня італьянскай мовы ў нашай краіне.

 

L’ACCADEMIA NAZIONALE DELLE SCIENZE DELLA REPUBBLICA DI BELARUS E

L’AMBASCIATA DELLA REPUBBLICA ITALIANA NELLA REPUBBLICA DI BELARUS

 

nei giorni 12 – 13 ottobre 2016

 

organizzano il Convegno scientifico internazionale

 

Interazione culturale italo-bielorussa e problemi di conservazione dell’identità nazionale: esperienza storica e problemi attuali

Argomenti del Convegno:

  • ricezione dell’estetica dell’arte e della letteratura italiane in Bielorussia, Polonia, Lituania: problemi di tipo storico-comparativo;
  • relazioni linguistiche e culturali italo-bielorusse nello spazio comunicativo europeo: passato, presente, futuro;
  • tipologie della riflessione artistica in letteratura bielorussa e italiana;
  • lingua nazionale e letteratura classica come base del sistema dell’istruzione umanistica nel mondo contemporaneo: esperienza italiana e bielorussa;
  • eredità artistica dei pittori e architetti italiani in Belarus;
  • eredità dell’umanesimo italiano nel destino storico dei popoli slavi.

 

Lingue di lavoro del Convegno sono italiano, bielorusso, russo

 

Le domande di partecipazione al Convegno vanno inviate entro il 30 settembre 2016

 

Nella domanda bisogna indicare: cognome, nome, posto di lavoro (Paese, ente), carica, grado scientifico, titolo scientifico, nome della relazione, numero di telefono, indirizzo postale ed elettronico, necessità di prenotare l’albergo. 

Il testo della relazione va consegnato in versione elettronica e cartacea (formato RTF) al Comitato  organizzativo al momento della registrazione.

Il volume della relazione non deve superare 30 000 segni grafici, esclusi gli spazi, nel formato Word for Windows, carattere Times New Roman-14. Nella prima riga a destra si indicano il cognome e le iniziali dell’autore, Paese e città. I riferimenti vengono indicati tra parentesi quadrate, con la lista bibliografica in ordine alfabetico, alla fine del testo.

 

Viaggio, alloggio e vitto sono a carico dei partecipanti.

 

Si prega gentilmente di inviare le domande di partecipazione al seguente indirizzo: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, вул. Сурганава, 1/2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь, 220072.

inlinasbel@tut.by   hs65_2011@mail.ru   Tel.: +375-17-284-27-18   

 

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ

 

ПАСОЛЬСТВА ІТАЛЬЯНСКАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ

 

12 – 13 кастрычніка 2016 года

 

праводзяць Міжнародную навуковую канферэнцыю

 

Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне

і праблема захавання нацыянальнай ідэнтычнасці:

гістарычны вопыт і сучасныя праблемы

 

Праблемнае поле канферэнцыі:

  • рэцэпцыя эстэтыкі італьянскага мастацтва і літаратуры ў Беларусі, Польшчы, Літве: праблемы параўнальна-гістарычнай тыпалогіі;
  • беларуска-італьянскія моўна-культурныя сувязі ў еўрапейскай камунікатыўнай прасторы: мінулае, сучаснасць, будучыня;
  • тыпалогія мастацкай рэфлексіі ў беларускай і італьянскай літаратурах;
  • нацыянальная мова і літаратурная класіка як асновы гуманістычнай сістэмы адукацыі ў сучасным свеце: італьянскі і беларускі вопыт;
  • творчая спадчына італьянскіх мастакоў і архітэктараў у Беларусі;
  • спадчына італьянскага гуманізму ў гістарычных лёсах славянскіх народаў

 

Рабочыя мовы канферэнцыі: італьянская, беларуская, руская

 

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца

да 30 верасня 2016 года

У заяўцы ўказваюцца: прозвішча, імя,  месца працы (краіна, установа), пасада, вучоная ступень, вучонае званне, назва даклада, кантактны тэлефон, паштовы і электронны адрасы, неабходнасць браніравання гасцініцы.

Тэкст даклада падаецца ў электронным (фармат RTF) і раздрукаваным выглядзе ў аргкамітэт падчас рэгістрацыі.

Памер даклада – да 30 000 друкаваных знакаў без прабелаў у рэдактары Word for Windows, надрукаваных шрыфтам Times New Roman-14. Першы радок справа – прозвішча і ініцыялы аўтара, краіна, горад. Спасылкі на літаратуру афармляюцца ў квадратных дужках і падаюцца ў канцы тэксту ў алфавітным парадку.

Калі ласка, дасылайце заяўкі на адрас: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, вул. Сурганава, 1/2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь, 220072.

inlinasbel@tut.by   hs65_2011@mail.ru   Тэл.: +375-17-284-27-18   

 

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы