Адбылася сустрэча вучняў установы адукацыі “Гімназія № 23 г. Мінска з беларускай мовай навучання” з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі інстытута

У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа адбылася сустрэча вучняў установы адукацыі “Гімназія № 23 г. Мінска з беларускай мовай навучання” з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі інстытута.

Вучні VІІ – VІІІ класаў азнаёміліся з кніжнай выставай і паўдзельнічалі ў майстар-класе “Кніга ў старажытнай Беларусі: 500-годдзе беларускага кнігадрукавання”, праведзеным намеснікам дырэктара па навуковай рабоце С.Л. Гараніным і вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела гісторыі беларускай мовы І.У. Будзько.

Вучні даведаліся пра паходжанне славянскага пісьменства, узнікненне кніжнасці ва ўсходніх славян, фарміраванне старабеларускай мовы і важнейшыя пісьмовыя помнікі.

У канцы майстар-класа была праведзена віктарына па гісторыі беларускай мовы і пісьменства.

 

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы