Дзень роднай мовы – міжнароднае свята, устаноўленае ЮНЕСКА ў 1999 годзе з мэтай падтрымкі моўнай і культурнай шматстайнасці ў свеце.
Дата 21 лютага была абрана ў памяць аб падзеях 1952 г. у Бангладэш (у той час так званай Усходняй Бенгаліі), калі пакістанская паліцыя расправілася з удзельнікамі мірнай маніфестацыі за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай. У выніку крывавых падзей у Дацы пачаліся масавыя пратэсты, што выліліся ў вайну за незалежнасць, якая завяршылася ў 1971 г. стварэннем дзяржавы Бангладэш.
Генеральная Асамблея ААН падтрымала ініцыятыву ЮНЕСКА і заклікала дзяржавы-члены ААН садзейнічаць ахове і захаванню ўсіх моў свету.