Супрацоўнікі філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Наталля Вікенцьеўна Паляшчук і вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей Ірына Уладзіміраўна Ялынцава прынялі ўдзел у Міжнародным форуме русістаў «Коммуникативные позиции русского языка в славянском пограничье: двуязычие и межъязыковая интерференция”, які адбыўся 24–26 мая 2018 г. у філіяле Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя акадэміка І.Г. Пятроўскага ў г. Навазыбкаве.
Арганізатарамі форуму, прымеркаванага да Дня славянскай пісьменнасці і культуры, выступілі фонд “Русский мир”, Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І.Г. Пятроўскага і яго філіял у г. Навазыбкаве, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны.
Мэта правядзення форуму – устанавіць камунікатыўныя пазіцыі рускай мовы ў славянскім паграніччы, правесці комплекснае навуковае апісанне моўнай сітуацыі на тэрыторыі славянскага пагранічча з пункту гледжання суадносін літаратурнай мовы і дыялектаў, славянскага двухмоўя, фактаў змешвання моў і міжмоўнай інтэрферэнцыі, а таксама распрацаваць сістэму сацыяльна-адукацыйных патрабаванняў, якія абумоўліваюць высокі ўзровень лінгвакультурнай падрыхтоўкі выпускнікоў школ, сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў у галіне рускай мовы.
24 мая адбылося ўрачыстае адкрыццё форуму і пленарнае пасяджэнне. Пасля прагляду відэафільма, прысвечанага пагранічнаму рэгіёну, з прывітальнымі словамі да прысутных звярнуліся Віктар Львовіч Мічурын, кіраўнік Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Гомелі, Андрэй Віктаравіч Анцюхоў, рэктар Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя акадэміка І.Г. Пятроўскага, Сяргей Анатольевіч Хахомаў, рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, Аляксандр Сяргеевіч Матвеенка, кіраўнік г. Навазыбкава.
На пленарным пасяджэнні выступілі: доктар філалагічных навук, прафесар кафедры сацыяльна-эканамічных і гуманітарных дысцыплін філіяла Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя акадэміка І.Г. Пятроўскага ў г. Навазыбкаве Святлана Мікалаўена Старадубец з дакладам “Специфика определения статуса устной разновидности национального языка юго-западных районов Брянской области”; доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Уладзімір Іванавіч Коваль – “О некоторых этнолингвистических древностях белорусско-российского пограничья”; доктар філалагічных навук, прафесар, кіраўнік Цэнтра арэальных даследаванняў Інстытута славяназнаўства РАН Таццяна Іванаўна Вендзіна – “Традиции и новации в изучении русских диалектов”; кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Наталля Вікенцьеўна Паляшчук – “«Гістарычны слоўнік беларускай мовы» как лингвистическое и общекультурное событие славянского мира”; доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры рускай мовы Адэскага нацыянальнага ўніверсітэта імя І.І. Мечнікава Яўгеній Мікалаевіч Сцяпанаў – “Инославянское и диалектное влияние на систему грамматического управления в русской речи юга Украины”; доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры сучаснай рускай мовы і агульнага мовазнаўства Нацыянальнага даследчага Ніжгародскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.І. Лабачэўскага Ларыса Віктараўна Рацыбурская – “Отонимическое словообразование в аспекте социального противостояния”; доктар філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры агульнага мовазнаўства і славянскіх моў Горлаўскага інстытута замежных моў Ірына Анатольеўна Герасіменка – “Эргонимное пространство современного Крыма”; кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры рускай мовы Адэскага нацыянальнага ўніверсітэта імя І.І. Мечнікава Вольга Вадзімаўна Мальцава – “Преподавание исторической грамматики и древнерусского языка в условиях русско-украинского двуязычия”; доктар філалагічных навук, прафесар кафедры журналістыкі, рэкламы і сувязей з грамадскасцю, кафедры міжнародных адносін Цвярскога дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандр Барысавіч Бушаў – “Язык православной сферы в континууме русской речи”; доктар педагагічных навук, прафесар кафедры рускай мовы і рускай літаратуры Белгародскага дзяржаўнага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта Таццяна Фёдараўна Новікава – “Лингворегионоведение как самостоятельное научно-прикладное направление: опыт разработки и реализации”; доктар філалогіі, дацэнт кафедры славістыкі Бельцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Русо Вячаслаў Генадзьевіч Далгоў – “Роль юродства в идейном содержании пьесы Л. Улицкой «Семеро святых из деревни Брюхо»”; кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай і рускай моў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Анастасія Андрэеўна Дзерунова – “Белорусский и русский языки в подготовке студентов Белорусского государственного медицинского университета”; доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры моўнай і літаратурнай падрыхтоўкі ў сістэме пачатковай адукацыі Арлоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя І.С. Тургенева Людміла Васільеўна Алёшына – “Диалектная лексика в повести Н.С. Лескова «Житие одной бабы»”; кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры рускай мовы Адэскага нацыянальнага ўніверсітэта імя І.І. Мечнікава Наталья Георгіеўна Арэф’ева – “О диалектном фразеологизме показывать горобцам дули”; кандыдат філалагічных навук, намеснік дырэктара Забор’еўскай СШ Дзямідаўскага раёна Смаленскай вобласці Вольга Сяргееўна Яўсеева – “Исторические реалии и события, отраженные в топонимах смоленско-витебского приграничья”; кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры беларускай і рускай філалогіі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна Сяргей Барысавіч Кураш – “Адъектоним полесский в структуре ономастических образований различных типов (на материале рунет- и байнет-источников)”; доктар філалагічных навук, прафесар кафедры рускай мовы і рускай літаратуры Белгародскага дзяржаўнага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта Святлана Аляксееўна Кашарная – “О лингвокультурной специфике языкового пограничья (на материале региолекта Белгородчины)”. Усе даклады вызначаліся актуальнасцю і значнасцю, выклікалі цікавасць у прысутных, суправаджаліся пытаннямі, дыскусіямі.
25 мая ў межах форуму былі праведзены
інтэрнет-семінар “Опыт реализации совместных российско-белорусских исследовательских и полевых проектов по этнолингвистике, фольклористике, ономастике: Брянск – Гомель – Витебск – Могилёв”. На тэхналагічных пляцоўках семінара былі прадстаўлены праекты
“Фольклор и язык брянско-гомельского пограничья” (Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І.Г. Пятроўскага, кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Сяргей Міхайлавіч Прончанка);
“Особенности материальной и духовной культуры российско-белорусского пограничья: из опыта совместных российско-белорусских проектов” (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, кіраўнік – доктар філалагічных навук прафесар Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч);
“Отражение языковых контактов в онимии пограничья” (Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава, кіраўнік – доктар філалагічных навук прафесар Ганна Міхайлаўна Мезенка);
“«Словарь могилёвско-смоленских пограничных говоров» как первый опыт описания пограничных русско-белорусских говоров” (Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А. Куляшова, кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Валянціна Барысаўна Сузановіч);
майстар-класы, дзе выступілі
доктар філалагічных навук, прафесар кафедры сучаснай рускай мовы Праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта, дацэнт кафедры замежных моў Расійскага ўніверсітэта дружбы народаў Вольга Валянцінаўна Ламакіна, тэма – “Пословицы как источник культурной памяти народа”;
доктар філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры агульнага мовазнаўства і славянскіх моў Горлаўскага інстытута замежных моў Ірына Анатольеўна Герасіменка, тэма – “Когнитивно-дискурсивный ландшафт современного Донбасса”;
доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры сучаснай рускай мовы і агульнага мовазнаўства Нацыянальнага даследчага Ніжгародскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.І. Лабачэўскага Ларыса Віктараўна Рацыбурская, тэма – “Активные словообразовательные процессы в лингвокультурном и лингвопрагматическом аспекте”;
доктар філалагічных навук, прафесар кафедры рускай мовы і літаратуры Тульскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Л.М. Талстога Нэлі Аляксандраўна Красоўская, тэма – “Создание словаря диалектной лексики в современных условиях”;
доктар педагагічных навук, прафесар кафедры рускай мовы і рускай літаратуры Белгародскага дзяржаўнага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта Таццяна Фёдараўна Новікава, тэма – “Тематические блоки курса лингворегионоведения для студентов-филологов с презентацией учебного пособия «Лингворегионоведение в школе»”;
доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Уладзімір Іванавіч Коваль, тэма – “Этнокультурное комментирование и выявление подтекста русской народной сказки”;
секцыйныя пасяджэнні:
секцыя 1 “Межкультурная компетентность как основание лингвистического описания специфики пограничного региона” (кіраўнікі – доктар філалагічных навук, прафесар кафедры рускай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Аляксей Васільевіч Нікіцевіч, кандыдат філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ірына Уладзіміраўна Ялынцава);
секцыя 2 “Онимы как составляющие лингвокультурного постранства славянского пограничья” (кіраўнікі – кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры беларускай і рускай філалогіі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна Сяргей Барысавіч Кураш, старшы выкладчык кафедры агульнага і славянскага мовазнаўства Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова Таццяна Станіславаўна Вараб’ёва);
секцыя 3 “Лингвокультурные и межкультурные аспекты сферы образования” (кіраўнікі – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя акадэміка І.Г. Пятроўскага Алена Эрнстаўна Гараінава, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце СШ № 1 г. Мінска, магістр філалагічных навук Галіна Мікалаеўна Стральчук);
секцыя 4 “Славянский текст и контекст в лингвокультурологическом аспекте” (кіраўнікі – доктар філалагічных навук, дацэнт кафедры рускай мовы Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя акадэміка І.Г. Пятроўскага Вольга Аляксееўна Галавачова, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры рускай мовы Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя акадэміка І.Г. Пятроўскага Наталля Віктараўна Атаманава).
Пасля заканчэння пасяджэнняў у секцыях былі падведзены вынікі работы форуму (падкрэслены яго высокі навуковы і арганізацыйны ўзровень) і прынята выніковая рэзалюцыя.
26 мая ўдзельнікі форуму правялі ў старажытным горадзе Трубчоўску на 33-ім Міжрэгіянальным свяце славянскай пісьменнасці і культуры “На земле Бояна”, наведалі Троіцкі сабор, магільны склеп (пахавальню) князёў Трубяцкіх, усклалі кветкі да помніка Баяна. Таксама для вучоных была арганізавана экскурсія па інтэрактыўных пляцоўках гарадскога парку і ў Трубчоўскі краязнаўчы музей.
Даклады ўдзельнікаў форуму апублікаваны ў зборніку: Коммуникативные позиции русского языка в славянском пограничье: двуязычие и межъязыковая интерференция: научные доклады участников Международного форума русистов (г. Новозыбков, Брянская обл., 24–26 мая 2018 г.); под. ред. С.Н. Стародубец, В.Н. Пустовойтова. – Брянск: ООО “АВЕРС”, 2018. – 656 с.
Наталля Паляшчук,
загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы