НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
Дзяржаўная навуковая ўстанова
“Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры”
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа
І Н Ф А Р М А Ц Ы Й Н А Е П А В Е Д А М Л Е Н Н Е
Запрашаем Вас прыняць удзел у Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі “Параўнанне сістэм беларускай і рускай моў і даследаванне асаблівасцей іх функцыянавання ў сучасным грамадстве”, якая адбудзецца 16 чэрвеня 2017 года. Канферэнцыя прысвечана 40-годдзю аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей.
Праблемнае поле канферэнцыі:
- Беларуска-рускае двухмоўе (сацыялінгвістычны аспект).
- Праблемы супастаўляльнага даследавання блізкароднасных моў.
- Двухмоўныя слоўнікі і спецыфіка міжмоўнага перакладу.
- Сучасныя лексічныя працэсы ў блізкароднасных беларускай і рускай мовах.
- Дынаміка дэрывацыйных працэсаў у сучасных беларускай і рускай мовах.
- Актуальныя пытанні моўнай адукацыі ва ўмовах дзяржаўнага блізкароднаснага двухмоўя.
Рабочыя мовы – беларуская і руская. Да пачатку канферэнцыі плануецца публікацыя зборніка матэрыялаў.
Пры афармленні матэрыялаў просім прытрымлівацца наступных патрабаванняў: аб’ём – да 5 старонак, шрыфт Times New Roman, кегль 14, +праз адзінарны інтэрвал, без знакаў пераносу, абзац – 1,25 см, палі – 2 см. Нумары старонак не прастаўляюцца.
На першай старонцы ўказваюцца: справа зверху паўтлустым курсівам – ініцыялы і прозвішча аўтара (аўтараў), побач у дужках светлым курсівам – горад. Праз радок – назва артыкула (паўтлустым шрыфтам, вялікімі літарамі па цэнтры). Праз радок друкуецца тэкст матэрыялаў.
Спасылкі ў тэксце даюцца ў квадратных дужках. Першая лічба – нумар крыніцы ў спісе літаратуры, другая – нумар старонкі. Нумар крыніцы і нумар старонкі раздзяляюцца коскай, напр.: [2, 27], нумары крыніц – кропкай з коскай. Напр.: [5; 7; 9], [3, 49; 4, 127–131]. Бібліяграфічныя крыніцы падаюцца пасля слова “Літаратура” ў алфавітным парадку 12 кеглем.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі.
Матэрыялы даклада (друкаваны і электронны варыянты) і заяўкі на ўдзел у канферэнцыі просім накіроўваць на адрас: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2. Філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Аргкамітэт канферэнцыі.
У заяўках указваюцца імя, імя па бацьку, прозвішча, назва даклада, месца працы, пасада, вучоная ступень і званне, адрас, Е-mail і тэлефон для сувязі.
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі і матэрыялы даклада просьба падаць не пазней за 30 красавіка 2017 года.
Тэлефоны для даведак: (017) 284-15-94; (017) 284-02-76
Факс: (017) 284-18-85
Е-mail: 2840276@mail.ru
Праезд, харчаванне і пражыванне за кошт саміх удзельнікаў канферэнцыі камандзіруючых арганізацый. Пра неабходнасць браніравання гасцініцы просім паведаміць да 1 чэрвеня 2017 года.
АРГКАМІТЭТ