Шаноўнае спадарства!
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, установа “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа” запрашаюць Вас на імпрэзу “Па старонках “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы”, прымеркаваную да Міжнароднага дня роднай мовы.
У праграме мерапрыемства запланаваны выступленні акадэміка НАН Беларусі Аляксандра Лукашанца, дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігара Капылова. Разам з загадчыкам аддзела гісторыі беларускай мовы Наталляй Паляшчук мы пагартаем старонкі “Гістарычнага слоўніка беларускай мовы” і паразважаем над яго роляй у развіцці беларускай мовы і культуры. Акрамя таго, мы прапануем Вам навучыцца чытаць старадаўнія тэксты. У гэтай нялёгкай справе нам дапаможа Ірына Будзько, загадчык кафедры беларускай і рускай моў БНТУ, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.
Каб поўнасцю прасякнуцца атмасферай гістарычнасці і акунуцца ў свет мелодый нашых продкаў, для Вас будзе спяваць дуэт “ČARKA”.
Чакаем Вас 22 лютага 2018 года а 18.30 па адрасе:
г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.