13 ліпеня на базе Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў прайшла нарада з удзелам намесніка Главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Жаўняка, падчас якой былі абмеркаваны роля і месца даследаванняў акадэмічных вучоных-гуманітарыеў у ідэалагічнай рабоце. Падчас сустрэчы Акадэмік-сакратар Аддзялення Аляксандр Каваленя і дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігар Капылоў узнялі пытанні ролі беларускай мовы як фактара кансалідацыі нацыі і месца акадэмічнага мовазнаўства ў захаванні норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы і стандартызацыі навуковай тэрміналогіі.