Сустрэча ў Навасёлкаўскай сярэдняй школе імя А.А. Валодзькі Пастаўскага раёна

Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа І.Л. Капылоў і вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі А.В. Бараноўскі сустрэліся з вучнямі і настаўнікамі Навасёлкаўскай сярэдняй школы імя А.А. Валодзькі Пастаўскага раёна. У сваіх выступленнях вучоныя акцэнтавалі ўвагу на ролі патрыятычна-грамадзянскага выхавання навучэнцаў.

 Ігар Лявонавіч падзяліўся ўспамінамі пра Алега Адольфавіча Валодзьку, легендарнага старшыню калгаса імя Суворава, чыё імя носіць школа.

 Аляксандр Віктаравіч пазнаёміў вучняў з гульнёй “Шлях герояў”  і даў магчымасць дзецям самім праверыць свае веды па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

 Дырэктар Інстытута мовазнаўства ўручыў падзякі Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі намесніку дырэктара Навасёлкаўскай сярэдняй школы А.А. Дзевятоўскай і настаўніку фізікі і матэматыкі В.Ц.Снапку.

 У канцы сустрэчы вучоныя далі інтэрв’ю Пастаўскаму тэлебачанню.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы