Дырэктар Інстытута мовазнаўства І.Л. Капылоў з 6 красавіка па 10 красавіка 2026 года павышаў кваліфікацыю ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па праграме “Кіраванне арганізацыяй у сучасных умовах гаспадарання”. У рамках навучання выканаў поўнасцю вучэбна-тэматычны план адукацыйнай праграмы павышэння кіруючых работнікаў і спецыялістаў у аб’ёме 36 навучальных гадзін па наступных раздзелах: “Стратэгічныя прыярытэты па гарантаванні бяспечнага функцыянавання народна-гаспадарчага комплексу Рэспублікі Беларусь у сучасных умовах”, “Фарміраванне навыкаў кіраўніцкай дзейнасці кіраўніка”.






