У НАН Беларусі прайшоў Першы міжнародны кангрэс “Беларуская мова – галоўная гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы”. Неабходнасць правядзення кангрэса была абумоўлена тым, што беларуская мова з’яўляецца не толькі сродкам камунікацыі, але і асновай кансалідацыі нацыі, галоўным элементам культуры, сімвалам нацыянальнай свядомасці і ідэнтыфікацыі, сродкам захавання і перадачы сацыяльнага вопыту. Паўнавартаснае і ўсебаковае развіццё нацыянальнай мовы выступае гарантам гуманітарнай бяспекі краіны, садзейнічае фарміраванню пазітыўнага іміджу дзяржавы. На сучасным этапе ўзрастае аўтарытэт беларускай мовы на міжнароднай арэне, аб чым сведчыць яе актыўнае вывучэнне ў навучальных установах і культурных цэнтрах Польшчы, Германіі, Кітая, Літвы, Латвіі, Японіі, Чэхіі, Славакіі, Украіны, Расіі, Сербіі і іншых краін свету. У блізкім і далёкім замежжы праводзяцца прадстаўнічыя навуковыя канферэнцыі, прысвечаныя феномену мовы памежжа, стану беларускіх народных гаворак, гісторыі станаўлення і развіцця беларускай мовы, моўных асаблівасцей старабеларускіх пісьмовых крыніц і інш. На парадку дня стаіць праблема шырокага выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у правядзенні лінгвістычных даследаванняў, што дазволіць перайсці ад традыцыйнага накаплення фактаў і інфармацыі да павышэння іх сацыяльна-эканамічнай эфектыўнасці і магчымасці рэальнага прымянення ў розных сферах грамадскага і культурнага жыцця краіны, у першую чаргу ў сферы адукацыі, культуры, рэдактарска-выдавецкай дзейнасці, перакладазнаўстве. Неабходнасць узаемаабмену назапашанымі тэарэтычнымі ведамі і практычным вопытам прадвызначыла правядзенне шырокамаштабнага навуковага форуму з удзелам айчыных і замежных вучоных-мовазнаўцаў, выкладчыкаў ВНУ, настаўнікаў, рэдактараў, перакладчыкаў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага і мясцовага кіравання.
Першы Міжнародны навуковы кангрэс быў прымеркаваны да 90-годдзя з дня заснавання Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, які, пачынаючы з 1929 года і да сённяшняга часу, застаецца галоўным навукова-каардынацыйным цэнтрам і адзінай у краіне навуковай установай, у якой праводзяцца фундаментальныя і прыкладныя даследаванні ў галіне мовазнаўства. Праведзеныя ў Інстытуце фундаментальныя даследаванні па словаўтварэнні, граматыцы, лексіцы, гісторыі беларускай мовы і дыялекталогіі вызначаюць развіццё ўсёй філалагічнай навукі ў Беларусі, а таксама беларусістыкі за межамі краіны.
У навуковым форуме прынялі ўдзел 130 вядучых айчынных і замежных вучоных-мовазнаўцаў. Былі праведзены два пленарныя пасяджэнні, працавала 12 секцый. У выніку было абмеркавана шырокае кола мовазнаўчых пытанняў: сучасны стан беларускай мовы і праблемы кадыфікацыі, асноўныя працэсы і тэндэнцыі эвалюцыі слоўнікавага складу і граматычнага ладу беларускай мовы ў XIV– XVIII стст., а таксама ў перыяд з XIX да пачатку XX ст., стан і дынаміка развіцця дыялектаў беларускай нацыянальнай мовы ў XX – пачатку XXI ст., сучасныя праблемы лексікалогіі і лексікаграфіі, праблемы міжмоўнага ўзаемадзеяння і перакладу, міжславянскія моўныя і этнакультурныя кантакты, праблемы выкладання беларускай мовы ў школе і ВНУ, роля IT у правядзенні лінгвістычных даследаванняў, гісторыя, сучасны стан і перспектывы развіцця анамастыкі, стылістыка тэксту, праблемы стандартызацыі беларускай і тэрміналогіі і тэрмінаграфіі і інш. Матэрыялы навуковых дакладаў будуць апублікаваны ў зборніку, што паспрыяе не толькі папулярызацыі ў грамадстве дасягненняў лінгвістычнай навукі, але і паслужыць матывацыяй для вызначэння перспектыў яе развіцця.
У рамках кангрэса прайшоў круглы стол “Прафесар М.Г. Булахаў і акадэмічнае мовазнаўства”, прысвечаны 100-годдзю выдатнага беларускага вучонага, аўтара фундаментальных навуковых работ (“Граматыка беларускай мовы”, “Прыметнік у беларускай мове”, “Восточнославянские языковеды. Биобиблиографический словарь в 3-х т.”, “Опыт исторического словаря русской лингвистической терминологии в 5-и тт.”, “Слово о плъку Игоревѣ” в переводах на славянские языки ХІХ–ХХ вв.” і інш.). Падчас круглага стала выступіла дачка вучонага кандыдат філалагічных навук В.М. Нікалаева з дакладам “Слова пра бацьку, вучонага і чалавека” і акадэмік А.А. Лукашанец з дакладам “Булахаў і акадэмічнае мовазнаўства”. У пасяджэнні прынялі ўдзел супрацоўнікі Інстытута, выкладчыкі БДУ, БДПУ, замежныя ўдзельнікі кангрэса, якія падзяліліся ўспамінамі пра вучонага.
Урачыстае адкрыццё кангрэса прайшло ў вялікай канферэнц-зале Прэзідыума НАН Беларусі. Адкрыў кангрэс дырэктар Інстытута І.Л. Капылоў, які ў сваім выступленні расказаў пра асноўныя дасягненні Інстытута за 90 гадоў існавання і акрэсліў перспектывы развіцця ўстановы. У выступленні старшыні Прэзідыума НАН Беларусі акадэміка У.Р. Гусакова была дадзена ацэнка працы акадэмічных мовазнаўцаў, пастаўлены стратэгічныя задачы і адзначана роля беларускай мовы для захавання нацыі і дзяржавы.
Са словамі віншаванняў з юбілеем да супрацоўнікаў Інстытута звярнуліся першы намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь І.А. Старавойтава, дырэктар Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь Я.І. Каваленка, Акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі А.А. Каваленя, дырэктары інстытутаў Аддзялення, прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі, Міністэрства ўнутраных спраў, Вярхоўнага Суда, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, вышэйшых навучальных устаноў краіны, Беларускай Праваслаўнай Царквы, Рымска-каталіцкага Касцёла, устаноў і арганізацый краіны.
Ад імя калектываў замежных навуковых і навучальных устаноў калектыў Інстытута прывіталі прадстаўнікі Расіі, Украіны, Польшчы, Чэхіі, Славакіі.
Падчас Кангрэса былі падведзены вынікі Рэспубліканскага конкурсу навукова-даследчых работ у галіне мовазнаўства “Ад прадзедаў спакон вякоў нам дасталася спадчына”, арганізаванага рэдакцыяй часопіса “Роднае слова” і Інстытутам мовазнаўства сярод навучэнцаў сярэдніх, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў краіны. Пераможцы конкурсу былі адзначаны дыпломамі 1-й, 2-й, 3-й ступені, а іх навуковыя кіраўнікі – граматамі.
За вялікі ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь і фарміраванне навуковых школ у галіне мовазнаўства Інстытут мовазнаўства быў узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.
За актыўны ўдзел у папулярызацыі дасягненняў беларускага мовазнаўства і падрыхтоўку фундаментальных навуковых даследаванняў, якія знаходзяць шырокае выкарыстанне ў рабоце сродкаў масавай інфармацыі і выдавецкай дзейнасці калектыву Інстытута мовазнаўства была аб’яўлена падзяка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь А.М. Карлюкевіча.
За шматгадовае плённае супрацоўніцтва з выдавецтвам “Адукацыя і выхаванне” і навукова-метадычным часопісам “Беларуская мова і літаратура” Інстытут мовазнаўства ўзнагароджаны Граматай выдавецтва “Адукацыя і выхаванне”, часопіса “Беларуская мова і літаратура”.
Многія супрацоўнікі Інстытута атрымалі ўзнагароды ад кіраўніцтва НАН Беларусі, міністэрстваў, ведамстваў і ўстаноў краіны:
Ганаровай граматай НАН Беларусі ўзнагароджана
загадчык аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей кандыдат філалагічных навук Нікалаева Вольга Міхайлаўна
Падзяка Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі аб’яўлена
загадчыку аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі кандыдату філалагічных навук Лапцёнак Алене Мікалаеўне,
навуковаму супрацоўніку аддзела сучаснай беларускай мовы Чабатар Надзеі Андрэеўне
Нагрудным знакам адзнакі імя Усевалада Ігнатоўскага ўзнагароджаны
першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, акадэмік Лукашанец Аляксандр Аляксандравіч
Нагрудным знакам да 90-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўзнагароджаны
галоўны навуковы супрацоўнік аддзела славістыкі і тэорыі мовы доктар філалагічных навук Цыхун Генадзь Апанасавіч,
вядучы навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі кандыдат філалагічных навук Кунцэвіч Любоў Пятроўна
Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны
загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы кандыдат філалагічных навук Паляшчук Наталля Вікенцьеўна,
малодшы навуковы супрацоўнік аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Галуза Ірына Уладзіміраўна
Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны
загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі кандыдат філалагічных навук Курцова Вераніка Мікалаеўна
вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей кандыдат філалагічных навук Кандраценя Ірына Уладзіміраўна,
старшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы кандыдат філалагічных навук Ганчарэнка Кацярына Дзмітрыеўна
Падзяка Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь аб’яўлена
вядучаму навуковаму супрацоўніку аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей кандыдату філалагічных навук Ялынцавай Ірыне Уладзіміраўне,
вядучаму навуковаму супрацоўніку аддзела сучаснай беларускай мовы кандыдату філалагічных навук Уласевіч Вікторыі Іванаўне
Падзяка Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь аб’яўлена
навуковаму супрацоўніку аддзела гісторыі беларускай мовы Федарэнка Ганне Уладзіміраўне
Ганаровай граматай Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь узнагароджана
вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей кандыдат філалагічных навук Кандраценя Ірына Уладзіміраўна
Ганаровай граматай Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь узнагароджаны
дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа кандыдат філалагічных навук Капылоў Ігар Лявонавіч
Ганаровай граматай Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей узнагароджаны
вядучы навуковы супрацоўнік аддзела славістыкі і тэорыі мовы кандыдат філалалгічных навук Тарэлка Міхаіл Уладзіміравіч,
вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі мовы кандыдат філалагічных навук Будзько Ірына Уладзіміраўна
Ганаровай граматай Беларускага рэспубліканскага фонда фундаментальных даследаванняў узнагароджаны
вядучы навуковы супрацоўнік сектара этналінгвістыкі і фальклору кандыдат філалагічных навук Антропаў Мікалай Паўлавіч
Ганаровай граматай Беларускага фонда культуры ўзнагароджаны
дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа кандыдат філалагічных навук Капылоў Ігар Лявонавіч
загадчык сектара этналінгвістыкі і фальклору кандыдат філалагічных навук Аліферчык Таццяна Мікалаеўна,
навуковы супрацоўнік сектара этналінгвістыкі і фальклору Боганева Алена Міхайлаўна
Ганаровай граматай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны
галоўны навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы, доктар філалагічных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі Булыка Аляксандр Мікалаевіч
Граматай Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў узнагароджаны
вучоны сакратар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа кандыдат філалагічных навук Міцкевіч Вольга Уладзіміраўна
загадчык аддзела сучаснай беларускай мовы доктар філалагічных навук Русак Валянціна Паўлаўна
вядучы навуковы супрацоўнік аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі кандыдат філалагічных навук Снігірова Наталля Аляксандраўна
старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей кандыдат філалагічных навук Ванкевіч Аксана Генадзьеўна
старшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы кандыдат філалагічных навук Мандзік Вераніка Аляксандраўна
навуковы супрацоўнік аддзела славістыкі і тэорыі мовы Сянкевіч Ніна Міхайлаўна
загадчык канцылярыі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Мітар Вольга Мікалаеўна
вядучы спецыяліст па кадрах Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Юрэня Антаніна Уладзіміраўна
Падзяка Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў аб’яўлена
вядучаму навуковаму супрацоўніку аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі кандыдату філалагічных навук Трухан Тамары Мікалаеўне,
навуковаму супрацоўніку аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей Маслоўскай Надзеі Паўлаўне,
старшыні Савета маладых вучоных Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Марозавай Анастасіі Андрэеўне
навуковаму супрацоўніку аддзела сучаснай беларускай мовы Ліхадзіеўскай Людміле Анатольеўне,
навуковаму супрацоўніку аддзела славістыкі і тэорыі мовы Волкавай Яўгеніі Вітальеўне,
лабаранту першай катэгорыі аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Палюлян Валянціне Валянцінаўне
Ганаровай граматай Выдавецкага Савета Беларускай Праваслаўнай Царквы ўзнагароджана
вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы кандыдат філалагічных навук Ярмоленка Эльвіра Валер’еўна
Ганаровай граматай Сінадальнага аддзела па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай царквы ўзнагароджана
малодшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Макітрук Святлана Мікалаеўна
Граматай Палаца моладзі ўзнагароджана
малодшы навуковы супрацоўнік аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Марозава Анастасія Андрэеўна
Ганаровай граматай Інстытута гісторыі НАН Беларусі ўзнагароджаны
дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа кандыдат філалагічных навук Капылоў Ігар Лявонавіч,
намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа кандыдат філалагічных навук Гаранін Сяргей Лявонцьевіч,
загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы кандыдат філалагічных навук Паляшчук Наталля Вікенцьеўна,
галоўны навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы, доктар філалагічных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі Булыка Аляксандр Мікалаевіч,
старшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы кандыдат філалагічных навук Ганчарэнка Кацярына Дзмітрыеўна
Атрымалі высокую ацэнку вынікі працы замежных калег.
Нагрудным знакам да 90-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўзнагароджаны
галоўны навуковы супрацоўнік Даследчага цэнтра арэальнай лінгвістыкі Інстытута славяназнаўства Расійскай акадэміі навук, доктар філалагічных навук, член-карэспандэнт РАН Мызнікаў Сяргей Аляксеевіч
загадчык кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта доктар габілітаваны Радаслаў Калета
прафесар Інстытута славістыкі Польскай акадэміі наук доктар габілітаваны Галахоўска Эва Казіміра
прафесар кафедры айчыннай філалогіі Кастрамскога дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар Ганцоўская Ніна Сямёнаўна
навуковы супрацоўнік Славянскага інстытута Чэшскай акадэміі навук кандыдат філалагічных навук Янковяк Міраслаў
Ганаровай граматай Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры ўзнгагароджаны
дырэктар Украінскага моўна-інфармацыйнага фонда НАН Украіны, доктар тэхнічных навук, акадэмік НАН Украіны Шырокаў Уладзімір Анатольевіч
старшы навуковы супрацоўнік УНДЛ “Лексікалогія і лексікаграфія” Кастрамскога дзяржаўнага ўніверсітэта кандыдат культуралогіі Няганава Галіна Дзмітрыеўна