Прэзентацыя перакладу на беларускую мову "Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека"

Mіжнародная супольнасць штогод 10-га снежня адзначае Дзень правоў чалавека ў сувязі з прыняццем у гэты дзень у 1948 г. Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. У 2018 годзе гэтай падзеі спаўняецца
70 гадоў.

Да юбілею Дэкларацыі Прадстаўніцтвам ААН у Беларусі пры падтрымцы МЗС, Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі падрыхтавана адмысловае выданне на беларускай мове гэтага сусветна вядомага дакумента.

10 снежня г.г. з 14.00 да 15:00 у Нацыянальнай бібліятэцы юбілейнае выданне было прадстаўлена падчас спецыяльнага мерапрыемства ў удзелам кіраўніцтва МЗС і Прадстаўніцтва ААН у Беларусі, прадстаўнікоў парламента і дыпламатычнага корпусу, акрэдытаванага ў Беларусі.

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы