Шаноўныя сябры! Запрашаем Вас на перадапошнюю сустрэчу.

Наша летняя сустрэча ў межах асветніцкіх лекцый-дыскусій,  арганізаваных Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа і філіялам Дом-музей І з’езда РСДРП, будзе прысвечана агляду лексічных працэсаў, якія адбываліся ў беларускай мове на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў.

Кардынальныя пераўтварэнні ў грамадска-палітычным, эканамічным і сацыяльным жыцці краіны паўплывалі на развіццё і функцыянаванне мовы. Гэты кароткі час з’яўляецца своеасаблівым этапам, на працягу якога адбылася вялікая колькасць моўных змен, асабліва ў сферы лексікі, што маюць некаторыя спецыфічныя рысы.

Збіранне і вывучэнне новых слоў і выразаў, а таксама новых значэнняў слоў адыгрывае вялікую ролю, у тым ліку ў лінгвістычных адносінах. Быў праведзены іх навуковы аналіз, у выніку чаго свет пабачыў “Слоўнік новых слоў беларускай мовы” (В.І. Уласевіч, Н.М. Даўгулевіч; Мінск, 2009).

Падчас лекцыі Вас чакае сустрэча з адным з аўтараў гэтага выдання, В.І. Уласевіч, якая правядзе прысутных па лексічных лабірынтах мяжы стагоддзяў.

 

Чакаем Вас 14 чэрвеня а 17.30.

Уваходны квіток у музей – 2 рублі.

УВАГА! Запісацца на лекцыю можна па тэлефоне +375 17 290-68-47 (Андрэй), альбо па адрасе электроннай пошты: domusmuseum@gmail.com

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы