СЛУЖБА МОЎНАЙ ДАВЕДКІ

Сёння пачала працу служба моўнай даведкі Інстытута мовазнаўства.

Задаваць пытанні і чытаць адказы на іх цяпер можна на сайце https://daviedka.bnkorpus.info.

Супрацоўнікі нашага інстытута могуць даць адказы на пытанні, якія датычацца

► правапісу,

► вымаўлення,

► граматычных формаў,

► значэння і ўжывання слоў і выразаў.

Таксама вы можаце атрымаць адказы на пытанні пра гісторыю беларускай мовы, народныя гаворкі, этымалогію, лінгвістычныя выданні.

З правіламі карыстання нашай службы можна азнаёміцца тут: https://daviedka.bnkorpus.info/about/.

Калі ласка, звяртайцеся!

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы