Дарагія сябры!
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі запрашаюць прыняць удзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.
Дыктоўка адбудзецца 19 лютага 2021 г. з 13:00 да 14:00 у рэжыме анлайн (ZOOM).
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна прайсці рэгістрацыю (да 17 лютага ўключна) па спасылцы https://forms.gle/jvQPr2mpsipe5M8t9 .
Звяртаем вашу ўвагу, што колькасць месцаў абмежаваная.
Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце больш падрабязную інфармацыю.
Будзем рады бачыць вас сярод удзельнікаў нашага мерапрыемства!
З Аргкамітэтам можна звязацца праз e-mail: dyktouka21@gmail.com