12 красавіка (серада) 2017 года, з 18.30 да 20.00 па адрасе:
г. Мінск, вул. Сурганава, д.1, корп. 2, аўд. 302 (трэці паверх)
адбудзецца другая лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў "Беларуская мова".
Тэма лекцыі - "Велікодныя абрады і звычаі беларусаў", чытае доктар філалагічных навук, дацэнт, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Таццяна Васільеўна Валодзіна.
Тэма практычнай часткі - “Рэлігійная тэрміналогія сучаснай беларускай мовы: праблемы перакладу”, праводзіць кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры беларускай і рускай моў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Ірына Уладзіміраўна Будзько.