Шаноўныя калегі!
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь 17 лютага 2020 года праводзіць круглы стол “Беларуска-рускае дзяржаўнае двухмоўе: праблемы ўпарадкавання і функцыянавання беларускай камп’ютарнай тэрміналогіі”, дзе будуць абмяркоўвацца стан і праблемы выкарыстання беларускай тэрміналогіі ў сферы інфармацыйных тэхналогій ў Рэспубліцы Беларусь.
Паколькі адной з самых важных умоў функцыянавання галіновых тэрмінасістэм з’яўляецца іх тэрмінаграфічнае забеспячэнне, на згаданай навуковай нарадзе будуць абмяркоўвацца актуальныя пытанні беларускай камп’ютарнай тэрміналогіі і прынцыпы фіксацыі спецыяльнай лексікі ў слоўніках. Запрашаем прыняць удзел у абмеркаванні згаданай праблемы спецыялістаў са сферы камп’ютарных і інфармацыйных тэхналогій, выкладчыкаў адпаведных навучальных дысцыплін, а таксама ўсіх тых, хто зацікаўлены ў паўнавартасным функцыянаванні дзяржаўнай беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. Свае меркаванні, прапановы па праблеме можна дасылаць (калі няма магчымасці прысутнічаць на нарадзе) праз сістэму паштовай сувязі або ў электронным выглядзе.
Месца правядзення: вул. Сурганава 1, корп. 2, каб. 302, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа. Пачатак у 14 гадзін.
Пра ўдзел у канферэнцыі просім паведаміць да 15.02.2020 г. на адрас электроннай пошты арганізатараў – 2840276@mail.ru або inlinasbel@tut.by
Паштовы адрас: 220072, вул. Сурганава 1, корп. 2, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа.