Шаноўныя сябры! Запрашаем Вас на сустрэчу.

Чарговую сустрэчу ў межах асветніцкіх лекцый-дыскусій, якія арганізаваны Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа і філіялам Дом-музей І з’езда РСДРП, мы прысвецім абмеркаванню пытанняў, звязаных з не новай, але разам з тым актуальнай у розных колах грамадства тэмай  –  “Беларуская мова ў двухмоўным соцыуме”.

Спікерам і экспертам па тэме выступіць Першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, акадэмік, прафесар Аляксандр Лукашанец.

Беларуска-рускае двухмоўе ў адпаведнасці з існуючым моўным заканадаўствам прадугледжвае парытэтнае (раўнапраўнае) выкарыстанне абедзвюх дзяржаўных моў ва ўсіх важнейшых сферах афіцыйнага ўжытку. Тым не менш асаблівасцю сучаснай моўнай сітуацыі ў Беларусі з’яўляецца істотны дысбаланс паміж афіцыйным статусам беларускай мовы і яе рэальнай запатрабаванасцю і фактычным ужываннем ва ўсіх сферах жыцця сучаснага беларускага грамадства.

Разам з тым беларуская мова інтэнсіўна пранікае ў віртуальную прастору, дзе фарміруецца дастаткова істотны беларускамоўны інтэрнэт-дыскурс, а таксама набывае функцыянальнае пашырэнне ў канфесійнай сферы. Усё гэта – аб’ектыўны факт сучаснага моўнага жыцця, які сведчыць пра павышэнне грамадскага прэстыжу беларускай мовы і садзейнічае яе больш поўнай камунікатыўнай рэалізацыі.

Запрашаем Вас скарыстаць унікальную магчымасць паглыбіць свае веды аб сучаснай моўнай сітуацыі, а таксама актыўна далучыцца да дыскусіі, якая абяцае быць цікавай і карыснай!

Чакаем Вас 12 красавіка а 18.30.

Уваходны квіток у музей – 2 рублі.

УВАГА! Запісацца на лекцыю можна па тэлефоне +375 17 290-68-47 (Андрэй), альбо па адрасе электроннай пошты: domusmuseum@gmail.com

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы