У рамках праекта Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка "Сузор'е культур" 7 снежня 2017 года прайшла сустрэча дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігара Капылова з выкладчыкамі і студэнтамі ўніверсітэта, падчас якой абмярковаліся пытанні беларускай анамастыкі, тэрытарыяльнай і часавай дыферэнцыяцыі ўласных імёнаў, іх паходжанне.У мерапрыемстве бралі ўдзел дэкан філалагічнага факультэта В.Д. Старычонак, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце С.А. Сычова, дацэнты кафедры беларускага мовазнаўства Н.М. Нямковіч, Т.Я. Старасценка, В.В. Урбан і інш., студэнты 2,3 і 4 курсаў філалагічнага факультэта.
Арганізатары: Чайка Наталля Уладзіміраўна, прафесар кафедры беларускага мовазнаўства, Д.В. Дзятко, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства, І.П. Кудраватых, прафесар кафедры беларускага мовазнаўства.











