10 мая (серада) 2017 года, з 18.30 да 20.00 па адрасе:
г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, аўд. 302
адбудзецца пятая лекцыя навукова-асветніцкіх курсаў “Беларуская мова”.
Тэма лекцыі – “Дынаміка лексічнай нормы і яе адлюстраванне ў тлумачальных слоўніках”, чытае малодшы навуковы супрацоўнік аддзела лексікалогіі і лексікаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Анастасія Андрэеўна Марозава.
Другая частка сустрэчы будзе прысвечана наведванню Чарнобыльскай экспазіцыі з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры. Сустрэчу правядзе малодшы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандр Аляксандравіч Галкоўскі.