ПЛАН мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы – штогадовае свята, заснаванае рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА ў 2000 г. Галоўная мэта свята – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрымка нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

З 6 па 10 лютага 2024 г.

Цыкл лекцый па беларускай мове для ўдзельнікаў Рэспубліканскага інтэлектуальнага спаборніцтва: конкурс знаўцаў роднай мовы “Родная мова, цудоўная мова!” на базе Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага лагера “Зубронак”

 

6 лютага 2024 г. (аўторак)

15:00

Інтэрактыўная лекцыя і майстар-клас па старабеларускай мове на тэму “Старабеларуская пісьмовая спадчына”

.

З лекцыяй выступае Паляшчук Наталля Вікенцьеўна, загадчык аддзела гісторыі беларускай мовы філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

 

 

7 лютага 2024 г. (серада)

 

15:00

Лекцыі на тэмы “Жыццё слова ў часе. Пра сучасныя працэсы ў лексічнай сістэме беларускай мовы” і “Сусвет у алфавітным парадку: што могуць слоўнікі”

 

З лекцыямі выступае Марозава Анастасія Андрэеўна, навуковы супрацоўнік філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

 

8 лютага 2024 г. (чацвер)

 

15:00

Лекцыя на тэму “Беларускія народныя гаворкі”

 

З лекцыяй выступае Курцова Вераніка Мікалаеўна, загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

 

9 лютага 2024 г. (пятніца)

 

15:00

Лекцыя на тэму “Камп’ютарныя тэхналогіі і беларуская мова”

 

З лекцыяй выступае Кошчанка Уладзімір Аляксандравіч, загадчык сектара камп’ютарнай лінгвістыкі філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

 

10 лютага 2024 г. (субота)

 

15:00

Лекцыя на тэму “Тапанімія і антрапанімія Беларусі як частка гісторыка-культурнай спадчыны народа”

 

З лекцыяй выступае Капылоў Ігар Лявонавіч, дырэктар філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба” Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

 

13 лютага 2024 г. (аўторак)

 

14:00

Круглы стол на базе газеты “Звязда” на тэму “Старажытная. Ты самая славянская...”? Іншаземныя словы ў беларускай мове: на карысць ці на шкоду?

 

Прымаюць удзел  супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, выкладчыкі журфака БДУ, рэдакцыя газеты “Звязда”

 

15 лютага 2024 г. (чацвер)

 

16.35

Творчая сустрэча першага намесніка Старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Стэльмах Алены Анатольеўны і дырэктара філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Капылова Ігара Лявонавіча са слухачамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, корпус 2, вул. Карла Маркса, 22)

 

Дыялог пра ролю пісьменніка ў развіцці, захаванні і папулярызацыі беларускай мовы як базавай каштоўнасці нацыі

 

 

 

17 лютага 2024 г. (субота)

 

10:00

Сустрэча з вучнямі і настаўнікамі Мікалаеўшчынскай сярэдняй школы імя Якуба Коласа на дыялогавай пляцоўцы “Беларускамоўная адукацыя як фактар усебаковага развіцця асобы” (Мікалаеўшчынская сярэдняя школа імя Якуба Коласа Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці)

 

Мэта сустрэчы – раскрыць адукацыйныя традыцыі радавога гнязда народнага паэта Беларусі Якуба Коласа – вёскі Мікалаеўшчыны Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці

 

 

19 лютага 2024 г. (панядзелак)

14:00

Падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве паміж Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і ДУА “СШ № 26 г. Мінска” ў рамках “Школы юнага лінгвіста”

 

16:35

Сустрэча са слухачамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Карлюкевіча А.М., начальніка ўпраўлення выдавецкай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Андрыевіча У.У., дырэктара Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Саверчанік І.В., дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Капылова І.Л., прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, корпус 2, вул. Карла Маркса, 22)

 

Тэма сустрэчы “Беларуская мова – гісторыка-культурная каштоўнасць нацыі і дзяржавы”

 

 

 

 

20 лютага 2024 г. (аўторак)

9:30

Круглы стол на тэму “Экспансія замежных слоў у беларускай і рускай мовах: узбагачэнне або засмечванне літаратурнай мовы?” (Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, пак. 302)

 

Падчас круглага стала будзе абмяркоўвацца праблема шырокага ўжывання запазычанняў у дзяржаўных мовах Беларусі. Плануецца прэзентацыя “Слоўніка новых запазычаных слоў беларускай мовы” В.І. Уласевіч, Н.М. Даўгулевіч.

 

 

21 лютага 2023 г. (серада)

10:00

Сустрэча вучняў гімназіі № 22 г. Мінска з вучонымі-дыялектолагамі. Тэма сустрэчы “Беларускія гаворкі” (ДУА “Гімназія № 22 г. Мінска”, вул. Гамарніка, 8)

 

Падчас сустрэчы вучоныя-дыялектолагі раскажуць пра асаблівасці беларускіх народных гаворак, прадэманструюць фільм “Беларускія гаворкі”

 

11:00 – 12:30

Прэзентацыя – практыкум – майстар-клас “Славянамоўныя тэксты ў арабскаграфічным пісьменстве беларускіх татараў” (Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; вул. Сурганава, д. 1, корп. 2,  пак. 302)

 

Падчас сустрэчы будуць разглядацца “правілы этыкету” беларускіх татараў. У фокусе абмеркавання – тэкст на беларускай мове з арабскаграфічнага рукапісу ХVII ст.

 

13:00 – 14:00

Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове (Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі, вул. Сурганава, д. 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, пак. 110)

 

Дыктоўка прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы, Года якасці і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

 

13:00

Семінар Як перамагчы ў навуковым конкурсе: 10 парад ад спецыялістаў” (ДУА “Гімназія № 22 г. Мінска”, вул. Гамарніка, 8)

Супрацоўнікі філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” падзеляцца парадамі са старшакласнікамі, як пісаць навукова-даследчыя працы па беларускай мове, раскажуць пра крытэрыі адбору лепшых навуковых прац, пераканаюць, што займацца навукова-даследчай дзейнасцю ганарова, і асветляць перспектывы, што чакаюць вучняў, якія займаюцца навукова-даследчай работай

 

14:00

Выступленне з лекцыяй “Дзяржаўнасць беларускай мовы: гісторыя і сучаснасць” перад курсантамі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, пр. Машэрава, д. 6, цэнтральная бібліятэка)

 

Мэта лекцыі – асвятленне прававога статусу беларускай мовы як дзяржаўнай у гістарычным і сучасным аспекце: ад 1-га артыкула
4-га раздзела Статута ВКЛ 1588 г. да 17-га артыкула Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г.

 

15:00

Сустрэча акадэмічных вучоных-мовазнаўцаў з беларускімі пісьменнікамі (Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; вул. Сурганава, д. 1, корп. 2,  пак. 302)

 

Падчас сустрэчы вучоныя філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” раскажуць пра вынікі навуковых даследаванняў у галіне беларускага мовазнаўства, арганізуюць выставу выданняў інстытута

 

22 лютага 2024 г. (чацвер)

11:00

Інтэрактыўная лекцыя і майстар-клас па старабеларускай мове на тэму “Прывілей, летапіс, жыціе: па старонках старабеларускай пісьмовай спадчыны” для вучняў гімназіі № 22 г. Мінска (ДУА “Гімназія № 22 г. Мінска”, вул. Гамарніка, 8)

 

Мэта – пазнаёміць вучняў з развіццём і функцыянаваннем старабеларускай мовы, расказаць пра беларускія друкаваныя і рукапісныя помнікі XIV–XVIII стст.

 

11:00

Прэзентацыя “Русско-белорусского системного семантического словаря” (Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі, вул. Сурганава, д. 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, пак. 110)

 

“Русско-белорусский системный семантический словарь” у 2 тамах – вынік супастаўляльнага вывучэння лексіка-семантычных сістэм блізкароднасных беларускай і рускай моў, які ўяўляе сабой новы тып двухмоўнай лексікаграфічнай працы ў беларускай лінгвістычнай навуцы. Дадзенае выданне з’яўляецца першым айчынным вопытам складання перакладнога слоўніка арыгінальнага тыпу

 

13:30

Сумеснае мерапрыемства філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы (Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, г. Мінск, вул. Маскоўская, 17, корпус 1)

 

З мэтай фарміравання ў маладога пакалення цікавасці і павагі да беларускай мовы ладзіцца шэраг урачыстых і святочных мерапрыемстваў з удзелам студэнтаў і выкладчыкаў: сустрэча з галоўным рэдактарам часопіса “Маладосць” Вольгай Рацэвіч і папулярным паэтам-песеннікам Кастусём Цыбульскім, з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, пісьменніцай Верай Буланда, праводзіцца студэнцкі беларускамоўны квэст і інш.

 

14:30

Сустрэча з магістрантамі 1-га курса філалагічнага факультэта БДУ “Перспектывы развіцця беларускай этналінгвістыкі” (Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, пак. 613)

 

На сустрэчы плануецца пазнаёміць магістрантаў філалагічнага факультэта БДУ з асноўнымі кірункамі даследаванняў сектара этналінгвістыкі і фальклору, абмеркаваць перспектывы і напрамкі развіцця беларускай этналінгвістыкі

 

 

15:00

Пазнавальна-забаўляльнае мерапрыемства “Гімназісты і першакурснікі: мовазнаўчы брэйн-рынг” з удзелам вучняў старшых класаў гімназіі № 25 г. Мінска і студэнтаў 1-га курса факультэта пачатковай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Мінск, Сурганава, д. 1, корп. 2, пак. 302)

 

Мэта – папулярызацыя лінгвістычных ведаў сярод вучняў і студэнтаў, павышэнне іх інтарэсу да навукова-даследчай дзейнасці, умацаванне супрацоўніцтва паміж НАН Беларусі і ўстановамі сярэдняй і вышэйшай адукацыі

 

 

 

23 лютага 2024 г. (пятніца)

11:00

Круглы стол Пераклад і этнакультурная спецыфіка мастацкага дыскурсу” (Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Мінск, Сурганава, д. 1, корп. 2, пак. 302)

 

Мэта – абмеркаваць тэарэтычныя і практычныя аспекты адной з цэнтральных праблем мастацкага перакладу – праблемы захавання нацыянальнай адметнасці мастацкага твора пры перадачы яго сродкамі іншай мовы, вызначыць шляхі вырашэння гэтай праблемы. Падчас круглага стала плануецца абмеркаваць цяжкія пытанні перакладчыцкай працы ў перадачы этнакультурных рэалій і адаптацыі арыгінальнага тэксту да іншакультурнага асяроддзя пры адсутнасці эквівалентаў; вызначыць дапушчальныя страты, калі ў выніку істотнага этнічнага і культурнага адрознення зыходная этнакультурная інфармацыя, што знаходзіцца ў тэксце арыгінала, не можа цалкам адпавядаць інфармацыі, заключанай у перакладзе

 

 

13:55

Лекцыя для школьнікаў 10–11 класаў ДУА “СШ № 26 г. Мінска” “Беларуская мова ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму” (г. Мінск, вул. Льва Сапегі, д. 15)

 

Падчас сустрэчы навучэнцы пазнаёмяцца з асаблівасцямі функцыянавання беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага білінгвізму, некаторымі аспектамі міжмоўнай інтэрферэнцыі як выніку білінгвізму

 

14:00

Сустрэча са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Тэма сустрэчы: “Ад першай граматыкі да сучасных інфармацыйных тэхналогій” (Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі, вул. Сурганава, д. 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, пак. 110)

 

Мэта сустрэчы – прэзентацыя новых выданняў акадэмічных мовазнаўцаў, прысвечаных праблемам сучаснай славістыкі. Змешчаныя ў іх матэрыялы даюць комплекснае ўяўленне пра асноўныя кірункі, здабыткі, праблемы сучаснай беларускай мовы, метадалагічныя пошукі ў галіне славянскай філалогіі, знаёмяць з першымі творчымі спробамі пяра студэнтаў.

Выступленне ўдзельнікаў паэтычнага гуртка БДУКМ “БУКет”

 

 

 

25 лютага 2024 г. (нядзеля)

12:00

Гульня-квэст “Беларуская скарбонка” ў нядзельнай школе  прыхода роўнаапостальнай княгіні Вольгі г. Мінска (Мінск, пр. Партызанскі, д. 17)

 

У гульні будуць прапанаваны заданні па беларускай мове і літаратуры, этнаграфіі і культуры Беларусі, накіраваныя на ўдасканаленне культуры зносін, пашырэнне кругагляду ўдзельнікаў

 

 

26 лютага 2024 г. (панядзелак)

12:00

Выступленне супрацоўнікаў філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” па праблеме захавання і папулярызацыі помнікаў старабеларускай пісьменнасці ў рамках мерапрыемства “Родная мова – душа народа”, якое праводзіць Рэгіянальная грамадская арганізацыя “Нацыянальна-культурная аўтаномія “Беларусы Масквы”

 

 

 

 

 

 

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы