Круглы стол «С.М. Некрашэвіч – заснавальнік нацыянальнай лексікаграфіі: да 140-годдзя з дня нараджэння»

Запрашаем усіх жадаючых прыняць удзел у пасяджэнні круглага стала «С.М. Некрашэвіч – заснавальнік нацыянальнай лексікаграфіі: да 140-годдзя з дня нараджэння», якое адбудзецца 12 мая 2023 г. у 11.00, аўд. 302.

Прыкладная праграма круглага стала:

  1. Сцяпан Некрашэвіч — арганізатар нацыянальнай мовазнаўчай навукі на этапе яе станаўлення (В. М. Курцова).
  2. Унікальная архіўная знаходка 2023 года — «Прынцыпы ўкладання слоўніка жывой беларускай мовы»  (В. У. Мартысюк).
  3. Адлюстраванне запазычанняў у дыялекталагічных выданнях: ад краёвых слоўнікаў да сучаснасці (В. М. Курцова).
  4. Спецыфіка апісання ўстойлівых спалучэнняў слоў у тлумачальных слоўніках (А. М. Лапцёнак).

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы