28 лютага 2025 г. нацыянальна-культурная аўтаномія “Беларусы Масквы” пры падтрымцы Цэнтра славянскіх культур Бібліятэкі замежнай літаратуры імя М.І. Рудоміна ў г. Маскве правялі святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы.
Мерапрыемства прайшло ў рэжыме афлайн/анлайн з прамой трансляцыяй на партале “Культура РФ”.
Падчас мерапрыемства выступіла Таццяна Аліферчык, загадчык аддзела славістыкі і тэорыі мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, з тэмай “Беларуская мова ў сям’і еўрапейскіх моў”, у якім расказала пра цесныя гістарычныя, палітычныя і культурна-асветніцкія сувязі і, як вынік, моўныя ўзаемадачыненні Беларусі з еўрапейскімі краінамі ад 13 стагоддзя і да сучаснасці, што і вызначыла статус беларускай мовы ў еўрапейскім моўным кантынууме.
Падчас транслятыцыі на партале “Культура РФ” арганізатарамі было адзначана больш за 105000 праглядаў.