21 кастрычніка 2022 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры адбылася навукова-практычная канферэнцыя “Пісьмовая спадчына татараў Вялікага Княства Літоўскага і яе гісторыка-культурны кантэкст”, прысвечаная 625-годдзю пасялення татараў мусульман на землях ВКЛ. Арганізатарам мерапрыемства выступіў сектар усходазнаўства аддзела славістыкі і тэорыі мовы філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа”. У канферэнцыі прынялі ўдзел як даследчыкі з НАН Беларусі (Інстытут мовазнаўства, Інстытут гісторыі), так і з беларускіх ВНУ (Інстытут тэалогіі БДУ, Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка і інш.), а таксама прадстаўнікі беларуска-татарскай супольнасці. Па матэрыялах канферэнцыі запланавана выданне зборніка матэрыялаў.