Кітабістыка: гісторыя і сучаснасць

Савет маладых вучоных Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае дактарантаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца сучаснымі даследаваннямі ў галіне беларускага мовазнаўства, на сустрэчу з кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам, вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі М.У. Тарэлкам і кандыдатам філасофскіх навук дацэнтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта І.А. Сынковай.

Тэма выступлення:

«Кітабістыка: гісторыя і сучаснасць».

Сустрэча прадугледжвае таксама блок у фармаце «пытанне–адказ».

Мерапрыемства адбудзецца 15 лістапада 2016 у 11.00

па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2, аўд. 302.

 

Старшыня савета маладых вучоных Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа

Кантакты: lipnitskayasv@gmail.com – Ліпніцкая Святлана Віктараўна

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы