Экалогія слова

17 лютага 2026 года старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа кандыдат філалагічных навук, дацэнт А. Г. Ванкевіч прыняла ўдзел у арганізаванай Беларускім дзяржаўным універсітэтам фізічнай культуры дыялогавай пляцоўцы «Чистота слова – чистота души», прысвечанай прафілактыцы выкарыстання ненарматыўнай лексікі. У сваім дакладзе мовазнаўца паказала стратыфікацыю слоў і выразаў па нарматыўнасці, стылістычнай аднесенасці і маральна-этычным крытэрыі (дапушчальнасці да публічнага выкарыстання), засяродзіла ўвагу на катэгорыях лексічных адзінак з інвектыўным патэнцыялам, падкрэсліла, што культура маўлення – адзін з неад’емных складнікаў культуры асобы ў цэлым і павагі да духоўнай спадчыны беларускага народа. (DSC_5464).

Сваё меркаванне па праблеме брыдкаслоўя ў сучасным грамадстве выказалі таксама старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай праваслаўнай царквы, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі, клірык Свята-Духава кафедральнага сабора г. Мінска Раман Арцёмаў і ўчастковы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі грамадскай бяспекі Цэнтральнага РУУС г. Мінска К. А. Герасін. (DSC_5447).

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы