Супрацоўнікі аддзела сучаснай беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа ў сераду, 22 лютага, правялі творчую сустрэчу са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Мерапрыемства прайшло ў рамках святкавання Тыдня роднай мовы. Навукоўцы пазнаёмілі будучых мастацтвазнаўцаў з асноўнымі напрамкамі работы аддзела і з самымі важнымі выданнямі, якімі яны могуць карыстацца падчас навучання і пасля – у прафесійнай дзейнасці. У сваю чаргу студэнты, у ліку якіх былі ўдзельнікі літаратурна-творчага аб’яднання «БУКет», прадэкламавалі і ўласныя вершы і творы вядомых беларускіх паэтаў, прагучалі і аўтарскія радкі, пакладзеныя на музыку. Мерапрыемства прайшло ў атмасферы ўзаемнай зацікаўленасці і творчай натхнёнасці.
Тэма творчай сустрэчы.
Удзельнікі мерапрыемства.
Творчыя людзі – унікальныя выданні.
Зацікаўленая аўдыторыя.
Гаворым правільна!
Чыталі з запалам – слухалі з захапленнем!
Акрыленыя творчасцю!
З песняй па жыцці!
Адказныя за мерапрыемства – Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа (загадчык аддзела сучаснай беларускай мовы Русак В.П.) і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (загадчык кафедры беларускай і замежнай філалогіі Пісарэнка А.М.).