Міжнародны камітэт славістаў

З пачатку свайго стварэння супрацоўнікі аддзела славянскага і тэарэтычнага мовазнаўства бралі ўдзел у Міжнародных з’ездах славістаў 1963–2013 гг., дзе выступалі з дакладамі, у тым ліку калектыўнымі, і паведамленнямі. 

Прафесар Генадзь Апанасавіч Цыхун шмат гадоў бярэ актыўны ўдзел у дзейнасці Міжнароднага камітэта славістаў, з’яўляючыся членам 5 камісій МКС: этымалагічнай, па гісторыі славістыкі, славянскай балканістыцы, моўных кантактах і па лінгвістычнай бібліяграфіі. 

Мікалай Паўлавіч Антропаў з’яўляецца членам 4 камісій: этымалагічнай, “Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа”, этналінгвістычнай і фальклорнай.  

Яўгенія Вітальеўна Волкава ўваходзіць у склад камісіі па бібліяграфіі мовазнаўчай славістыкі. 

З мэтай каардынацыі працы з Міжнародным камітэтам славістаў па падрыхтоўцы да ўдзелу ў XVI Міжнародным з’ездзе славістаў (Бялград, 2018 г.) беларускай дэлегацыі Наталля Аляксандраўна Снігірова прызначана вучоным сакратаром Беларускага камітэта славістаў. 

 

Актыўны ўдзел супрацоўнікі аддзела бралі ў працы па падрыхтоўцы і правядзенні XV з’езда славістаў, які адбыўся ў жніўні 2013 г. у Мінску. Да з’езда ў аддзеле былі падрыхтаваныя да друку наступныя зборнікі: 

 

Беларуская мовазнаўчая славістыка на з’ездах славістаў : да XV Міжнароднага з’езда славістаў / [укладанне: М.П. Антропаў ; уступны артыкул: М.П. Антропаў, Г.А. Цыхун] – Мінск: Беларуская навука, 2013. 

 

Замежная мовазнаўчая беларусістыка на міжнародных з’ездах славістаў: зборнік дакладаў : да XV Міжнароднага з’езда славістаў / [укладанне, прадмова, каментары Г. А. Цыхуна]. – Мінск : Беларуская навука, 2013. 

 

 

 

Выбраныя публікацыі па тэме: 

 

М.П. Антропаў, Г.А. Цыхун. Удзел беларускіх мовазнаўцаў у міжнародных з’ездах славістаў // Беларуская мовазнаўчая славістыка на з’ездах славістаў : да XV Міжнароднага з’езда славістаў. – Мінск: Беларуская навука, 2013.  С. 5–18. 

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы