Значную цікавасць для даследчыкаў гісторыі фарміравання беларускай літаратурнай мовы на працягу 20–80-х гг. мінулага стагоддзя ўяўляе выдадзены Нінай Сянкевіч у 2011 г. на CD «Канкарданс Кандрата Крапівы», які дае поўную інфармацыю пра мову пісьменніка за ўвесь перыяд яго творчай і навуковай дзейнасці.
Выбраныя публікацыі па тэме:
Сянкевіч, Н. М. Даследаванне асаблівасцей мовы Кандрата Крапівы на аснове канкарданса // Н. М. Сянкевіч / Беларуская літаратура ў культурнай прасторы сучаснага грамадства: м-лы Міжнар. навук. канф., прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы. – Мінск, 2016. – С. 364–368.