Запрашаем прыняць удзел у II Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблема захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы"

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ

ПАСОЛЬСТВА ІТАЛЬЯНСКАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ

9 – 10 кастрычніка 2018 года

праводзяць II Міжнародную навуковую канферэнцыю

 

Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне і праблема захавання нацыянальнай ідэнтычнасці: гістарычны вопыт і сучасныя праблемы

Праблемнае поле канферэнцыі:

  • функцыянаванне ў беларускай мове запазычанняў з італьянскай і лацінскай моў;
  • беларуска-італьянскія моўна-культурныя сувязі ў еўрапейскай камунікатыўнай прасторы: мінулае, сучаснасць, будучыня;
  • вобразы антычнай міфалогіі і паэзіі ў беларускай і італьянскай літаратурах;
  • тыпалогія мастацкай рэфлексіі ў беларускай і італьянскай літаратурах;
  • нацыянальная мова і літаратурная класіка як асновы гуманістычнай сістэмы адукацыі ў сучасным свеце: італьянскі і беларускі вопыт;
  • творчая спадчына італьянскіх мастакоў і архітэктараў у Беларусі;
  • спадчына італьянскага гуманізму ў гістарычных лёсах славянскіх народаў

Рабочыя мовы канферэнцыі: італьянская, беларуская, руская

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 1 кастрычніка 2018 г.

У заяўцы ўказваюцца: прозвішча, імя,  месца працы (краіна, установа), пасада, вучоная ступень, вучонае званне, назва даклада, кантактны тэлефон, паштовы і электронны адрасы, неабходнасць браніравання гасцініцы.

Тэкст даклада падаецца ў электронным (фармат RTF) і раздрукаваным выглядзе ў аргкамітэт падчас рэгістрацыі.

Памер даклада – да 30 000 друкаваных знакаў без прабелаў у рэдактары Word for Windows, надрукаваных шрыфтам Times New Roman-14. Першы радок справа – прозвішча і ініцыялы аўтара, краіна, горад. Спасылкі на літаратуру афармляюцца ў квадратных дужках.

 

Калі ласка, дасылайце заяўкі на адрас: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, вул. Сурганава, 1/2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь, 220072.

inlinasbel@tut.by   hs65_2011@mail.ru   Тэл.: +375-17-284-27-18   

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору і рэдагавання матэрыялаў.

 

 

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы