XIII Міжнародная навуковая канферэнцыя “СУЧАСНЫЯ ПРАБЛЕМЫ ЛЕКСІКАГРАФІІ”

Шаноўныя калегі!

У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа 23–24 лістапада 2017 г. праводзіцца сумесная з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы, Інстытутам лінгвістычных даследаванняў РАН, Інстытутам славістыкі Альпен-Адрыя ўніверсітэта, Інстытутам русістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, Харкаўскім лексікаграфічным таварыствам пры Харкаўскім політэхнічным інстытуце XIII Міжнародная навуковая канферэнцыя “Сучасныя праблемы лексікаграфіі”.

Праблематыка канферэнцыі:

-  Метадалагічныя і лінгвістычныя аспекты лексікаграфіі, уключаючы камп'ютарную і корпусную лексікаграфію;

-  Новыя слоўнікавыя праекты;

-  Перакладная лексікаграфія;

-  Тэрмінаграфія, тэрміналагічныя базы і банкі звестак;

-  Кагнітыўнае тэрміназнаўства і канцэптаграфія;

-  Аўтарская (пісьменніцкая) лексікаграфія;

-  Гістарычная лексікаграфія;

-  Вучэбная лексікаграфія, выкарыстанне лексікаграфічных прадуктаў у камп'ютарнай лінгвадыдактыцы і ў інтэрнэт-дыдактыцы;

-  Ідэаграфічныя, статыстычныя, анамастычныя і іншыя слоўнікі;

-  Лексікаграфічнае апісанне дыялектаў, сацыялектаў, жаргонаў і іншых камунікатыўных варыянтаў моў;

-  Сацыякультурныя і эканамічныя аспекты слоўнікавай дзейнасці.

 

Мяркуюцца наступныя формы ўдзелу: даклад, паведамленне, стэндавы даклад, прэзентацыя.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, украінская, нямецкая, англійская.

Па пытаннях работы у канферэнцыі просім звяртацца ў арганізацыйны камітэт па адрасе:

lexicography2017@mail.ru

тэл. 284-02-74

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы