НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
Дзяржаўная навуковая ўстанова
“Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры”
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа
Запрашаюць Вас прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Гістарычнае мовазнаўства ў кантэксце міждысцыплінарных даследаванняў”, якая адбудзецца 25–26 кастрычніка 2017 года.
Праблемнае поле канферэнцыі:
· Гістарычная лексікалогія і фразеалогія. Гістарычная лексікаграфія.
· Гістарычная граматыка. Гістарычная стылістыка.
· Гістарычнае словаўтварэнне. Гістарычная фанетыка.
· Гістарычная анамастыка.
· Гістарычная дыялекталогія, лінгвагеаграфія і краязнаўства.
· Скарыніяна: набыткі і перспектывы.
· Тэксталогія старажытных помнікаў пісьменнасці.
· Міжкультурнае і міжмоўнае ўзаемадзеянне ў XIV–XVIII стст.
· Беларуская пісьмовая спадчына як аб’ект вывучэння ў сучаснай гуманітарнай навуцы.
У заяўцы на ўдзел у канферэнцыі ўказваецца імя, імя па бацьку, прозвішча, назва даклада, месца працы, пасада, вучоная ступень і званне, адрас, Е-mail і тэлефон для сувязі.
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі просім накіроўваць на адзін з адрасоў:
220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2. Філіял “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Аргкамітэт канферэнцыі або А2842720@tut.by.
Тэрмін падачы заявак – не пазней за 10 кастрычніка 2017 года.
Па выніках работы канферэнцыі будзе апублікаваны зборнік матэрыялаў. Матэрыялы даклада (друкаваны і электронны варыянты) здаюцца падчас рэгістрацыі на канферэнцыі.
Аб’ём матэрыялаў не павінен перавышаць 5 старонак, шрыфт Times New Roman (іншыя шрыфты, у выпадку іх выкарыстання, дадаюцца), кегль 14, інтэрвал – адзінарны, без знакаў пераносу, абзац – 1,25 см, палі – 2 см. Нумары старонак не прастаўляюцца.
На першай старонцы ўказваюцца: справа зверху паўтлустым курсівам – ініцыялы і прозвішча аўтара (аўтараў), побач у дужках светлым курсівам – горад. Праз радок – назва артыкула (паўтлустым шрыфтам, вялікімі літарамі па цэнтры). Праз радок друкуецца тэкст матэрыялаў.
Спасылкі ў тэксце даюцца ў квадратных дужках. Першая лічба – нумар крыніцы ў спісе літаратуры, другая – нумар старонкі. Нумар крыніцы і нумар старонкі раздзяляюцца коскай, напр.: [2, 27], нумары крыніц – кропкай з коскай. Напр.: [5; 7; 9], [3, 49; 4, 127–131]. Бібліяграфічныя крыніцы падаюцца пасля слова “Літаратура” ў алфавітным парадку 12 кеглем.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі.
Праезд, харчаванне і пражыванне за кошт удзельнікаў канферэнцыі. Пра неабходнасць браніравання гасцініцы просім паведаміць да 10 кастрычніка 2017 года.
Тэлефоны для даведак: (017) 284-27-20; (017) 284-18-85.
Факс: (017) 284-18-85.
АРГКАМІТЭТ