Міжнародная навуковая канферэнцыя “БЕЛАРУСКА-ПОЛЬСКІЯ КУЛЬТУРНА-МОЎНЫЯ ЎЗАЕМААДНОСІНЫ: АД ГІСТОРЫІ ДА СУЧАСНАСЦІ”

Шаноўныя калегі!

У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа 4−5 кастрычніка 2016 г. праводзіцца сумесная з Інстытутам славістыкі ПАН Міжнародная навуковая канферэнцыя “Беларуска-польскія культурна-моўныя ўзаемаадносіны: ад гісторыі да сучаснасці”

Праблематыка канферэнцыі

• Пытанні міжмоўнага арэальнага ўзаемадзеяння

• Дыялект у беларускім і польскім дыскурсе

•Беларуска-польская лексікаграфія

• Помнікі беларускай і польскай моў як крыніцы вывучэння анамастыкі

• Этнакультурныя аспекты беларуска-польскіх узаемасувязей

 

Рабочыя мовы канферэнцыі–беларуская, польская, руская.

Для ўдзелу ў канферэнцыі просім даслаць заяўку і зарэгістравацца на адрасе:

bielpol2016@gmail.com

 

Заяўкі прымаюцца да 05.09. 2016 г.

 

Тэкст артыкула неабходна будзе здаць у час рэгістрацыі ўдзельнікаў канферэнцыі. Зборнік будзе надрукаваны пасля канферэнцыі. Аргкамітэт мае права адхіляць матэрыялы, якія не адпавядаюць патрабаванням друку.

Праезд, харчаванне і пражыванне  за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

Адрас аргкамітэта: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі,Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, п. 905, вул. Сурганава, д. 1, к. 2, г. Мінск, 220072.

Каардынатары канферэнцыі: Ігар Лявонавіч Капылоў, Міраслаў Янковяк, Малгажата Аструўка, Вераніка Мікалаеўна Курцова, Наталля Аляксандраўна Снігірова; e-mail: bielpol2016@gmail.com

 


 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы