Нацыянальная акадэмія навук Беларусі,
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі,
філіял «Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа»
запрашаюць прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі
«БЕЛАРУСКАЯ ГРАМАТЫКА: АД БРАНІСЛАВА ТАРАШКЕВІЧА ДА СУЧАСНАСЦІ»,
якая адбудзецца 19–20 студзеня 2017 года
Праблемнае поле канферэнцыі:
- гісторыя станаўлення граматычнай сістэмы беларускай мовы;
- сучасны стан беларускай мовы і яе граматычная нармалізацыя;
- распрацоўка новай нарматыўнай граматыкі і стандарты моўнага нарміравання;
- навуковая і перакладчыцкая дзейнасць Б. Тарашкевіча.
Рабочыя мовы канферэнцыі: усе славянскія мовы.
Заяўку на ўдзел у канферэнцыі і электронны тэкст даклада (да 7 старонак) неабходна даслаць на адрас belmova2017@gmail.com да 25 снежня 2016 г. Публікацыя зборніка матэрыялаў плануецца пасля правядзення канферэнцыі.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі, а таксама іх рэдагавання.
Адрас аргкамітэта: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, к. 2, аддзел сучаснай беларускай мовы; тэл. (017) 284-02-54;
e-mail: belmova2017@gmail.com; сайт Інстытута: http://iml.basnet.by/
Патрабаванні да афармлення матэрыялаў
Шрыфт Times New Roman 14, інтэрвал адзінарны, палі звычайныя (верхняе і ніжняе – 20 мм, левае – 30 мм, правае – 15 мм). Першы радок справа – ініцыялы і прозвішча аўтара, горад, краіна (паўтлустым шрыфтам). Праз радок – назва паведамлення (паўтлусты шрыфт, вялікія літары). Праз радок друкуецца тэкст матэрыялу са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі афармляюцца ў тэксце ў квадратных дужках (напрыклад, [1, с. 9]). Спіс выкарыстаных крыніц, аформлены згодна з патрабаваннямі ВАК Беларусі, падаецца пасля асноўнага тэксту па алфавіце.
ЗАЯЎКА
на ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі
«БЕЛАРУСКАЯ ГРАМАТЫКА:
АД БРАНІСЛАВА ТАРАШКЕВІЧА ДА СУЧАСНАСЦІ»
(19–20 студзеня 2017 года)
Прозвішча, імя, імя па бацьку |
|
Назва даклада |
|
Секцыя |
|
Месца працы (поўная назва ўстановы) |
|
Вучоная ступень, званне, пасада |
|
Кантактны адрас (службовы, хатні), тэлефон |
|
e-mail (запоўніць абавязкова, адрас павінен быць дзеючым) |
|
Ці патрабуецца запрашэнне ў пісьмовым выглядзе (так/не) |
|
Указаць неабходнасць браніравання месца ў гасцініцы, а таксама тэрмін пражывання |
|
Для афармлення візы: дата нараджэння, нумар пашпарта, грамадзянства |
|
Патрэба ў тэхнічных сродках для выступлення |
|