МІЖНАРОДНАЯ НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ “ТВОРЧАЯ СПАДЧЫНА ЯНКІ КУПАЛЫ І ЯКУБА КОЛАСАЎ СІСТЭМЕ ДЗЯРЖАЎНА-КУЛЬТУРНЫХ І ДУХОЎНА-ЭСТЭТЫЧНЫХ ПРЫЯРЫТЭТАЎ ХХІ СТАГОДДЗЯ”

ШАНОЎНЫЯ КАЛЕГІ!

ДНУ «Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы»

Запрашае Вас прыняць удзел у

МІЖНАРОДНАЙ НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ

“ТВОРЧАЯ СПАДЧЫНА ЯНКІ КУПАЛЫ І ЯКУБА КОЛАСАЎ СІСТЭМЕ ДЗЯРЖАЎНА-КУЛЬТУРНЫХ І ДУХОЎНА-ЭСТЭТЫЧНЫХ  ПРЫЯРЫТЭТАЎ ХХІ СТАГОДДЗЯ”

прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння

класікаў беларускай літаратуры

 

Канферэнцыя адбудзецца 25-26 верасня 2012 года

 

Плануецца абмеркаванне наступных праблемна-тэматычных кірункаў:

 

  • Янка Купала, Якуб Колас і Беларускае нацыянальнае Адраджэнне;
  • Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа ў кантэксце свайго часу;
  • Творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа ў нацыянальным, еўрапейскім, сусветным кантэксце;
  • Творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа ў культурным, гісторыка-літаратурным і лінгвістычным дыяпазоне: уплывы, традыцыі, рэцэпцыя, інтэртэкстуальнасць;
  • Янка Купала, Якуб Колас і беларуская літаратура замежжа: гісторыка-культуралагічны аспект.
  • Навуковая і грамадская дзейнасць Янкі Купалы і Якуба Коласа;
  • Янка Купала і Якуб Колас у сучаснай інфармацыйнай прасторы (філасофскі, культуралагічны, гістарычны, сацыялагічны, псіхалагічны, педагагічны і дыдактычна-метадычны аспекты);
  • Купалазнаўства і Коласазнаўства ХХІ ст.: вынікі і перспектывы;
  • Янка Купала, Якуб Колас і актуальныя праблемы мовазнаўства;
  • Пытанні захавання спадчыны класікаў нацыянальнай літаратуры;
  • Дыялог нацыянальнай і сусветнай класікі і сучаснасці: праблемы пісьменніцкага майстэрства;

 

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі, у якіх павінны быць пазначаны прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара поўнасцю, вучоная ступень, вучонае званне, месца працы, пасада, горад, краіна, службовы і хатні адрасы і тэлефоны, дасылайце, калі ласка,  да 15 верасня 2012 года на адрас: 220072  г. Мінск, вул. Сурганава 1, корп. 2,  пакой 715, аддзел беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст., або на адзін з электронных адрасоў:

inlinasbel@tut.by або addzel_XX-XXIst@tut.by.

 

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў:

 

Аб’ём даклада – да 6 старонак, набраных у рэдактары Word for Windows, захаваных у фармаце RTF праз 1,5  інтэрвала шрыфтам Times New Roman 14. Першы радок справа – ініцыялы і прозвішча аўтара, горад. Наступны радок – назва матэрыялу (вялікімі літарамі). Праз радок друкуецца тэкст матэрыялу са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба – нумар са спіса літаратуры, наступныя лічбы – старонкі. Напрыклад: [5, с. 65]. Спіс літаратуры (калі ён ёсць) даецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку, аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК.

 

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі.

Праезд і пражыванне ў Мінску за кошт удзельнікаў канферэнцыі. (Пра неабходнасць браніравання гасцініцы просьба паведаміць)

 

Тэлефоны Аргкамітэта:    8-017-284-28-76; 8-017-284-18-85,

8-029-625-02-47 – Алена Алёйзаўна Манкевіч  

 

ЗАЯЎКА НА ЎДЗЕЛ У КАНФЕРЭНЦЫІ

 

 

  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку………………………………………………
  2. Месца працы, пасада………………………………………………………...
  3. Вучонае  званне……………………………………………………………...
  4. Тэма даклада…………………………………………………………………

……………………………………………………………………………………

  1. Службовы  адрас і тэлефон…………………………………………………
  2. Мабільны тэлефон………………………………………………………..
  3. E-mail…………………………………………………………………………

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы