БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў СФЕРЫ SACRUM: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМІІ НАВУК БЕЛАРУСІ

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа

 

21 лютага 2018 года

 

праводзяць Міжнародную навуковую канферэнцыю

БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў СФЕРЫ SACRUM: ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ

 

Праблемнае поле канферэнцыі:

–        богаслужбовая практыка, асвета і пісьменства як фактары станаўлення і развіцця еўрапейскіх нацыянальных моў;

–        функцыянаванне беларускай мовы ў рэлігійнай сферы жыцця сучаснага грамадства і ў літургічнай прасторы;

–        гісторыя ўжывання беларускай мовы ў рэлігійнай кніжнасці і практыцы богаслужэння.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская

Праезд, пражыванне і харчаванне – за кошт удзельнікаў

 

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца

да 5 лютага 2018 года

У заяўцы ўказваюцца: прозвішча, імя,  месца працы (краіна, установа), пасада, вучоная ступень, вучонае званне, назва даклада, кантактны тэлефон, паштовы і электронны адрасы, неабходнасць браніравання гасцініцы.

Тэкст даклада падаецца ў электронным (фармат RTF) і раздрукаваным выглядзе ў аргкамітэт падчас рэгістрацыі.

Памер даклада – да 20 000 друкаваных знакаў у рэдактары Word for Windows, надрукаваных шрыфтам Times New Roman-14, інтэрвал 1,5. Першы радок справа – прозвішча і ініцыялы аўтара, краіна, горад. Спасылкі на літаратуру афармляюцца ў квадратных дужках згодна з патрабаваннямі ВАК Беларусі і падаюцца ў канцы тэксту ў алфавітным парадку.

Калі ласка, дасылайце заяўкі на адрас: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, вул. Сурганава, 1/2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь, 220072.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для публікацыі.

inlinasbel@tut.by   hs65_2011@mail.ru   Тэл.: +375-17-284-27-18    

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы