Міжнародныя праекты:
- М.П. Антропаў з’яўляецца штатным замежным рэцэнзентам польскіх перыядычных выданняў “Socjolingwistyka” (Кракаў) і “Etnolingwistyka” (Люблін).
- Г.А. Цыхун з’яўляецца членам рэдкалегій замежных навуковых выданняў: Slavistica Vilnensis (Літва), Acta Baltico-Slavica, Acta Albaruthenica (Варшава, Польшча), Балканско езикознание (Сафія, Балгарыя), Балто-славянские исследования (Масква, Расійская Федэрацыя).
- Н.А. Снігірова ўваходзіць у склад рэдакцыйнай калегіі польскага навуковага часопіса “Rocznik Instytutu Polsko-Rosyjskiego” (“Штогоднік Руска-польскага Інстытута”), заснаванага Фондам “Руска-польскі Інстытут” (Рэспубліка Польшча, г. Вроцлаў).
- М. П. Антропаў, В. В. Герасімовіч, Г. А. Цыхун у рамках дамовы паміж ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” і Інстытутам славістыкі ПАН у 2013-2016 гг. удзельнічалі ў распрацоўцы тэмы “Выкарыстанне этымалагічных даных у этналінгвістычных даследаваннях”.
- М. П. Антропаў (кіраўнік з беларускага боку) і В. В. Герасімовіч (выканаўца) у рамках дамовы паміж ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі” і Інстытутам славістыкі ПАН з 2016 г. бяруць удзел у выкананні сумеснай тэмы – “Даследаванне семантычнай матывацыі ў беларускай і польскай мовах у дыяхранічным дыяпазоне”.
- Н.А. Снігірова рэгулярна прымае ўдзел у сумеснай рабоце даследчыкаў Інстытута славістыкі ПАН і НАН Беларусі па тэме “Дыялекталагічныя даследаванні ў галіне польскай і беларускай моў”, у тым ліку ў палявых даследаваннях на Падляшшы.
- М.У. Тарэлка і Г.А. Цыхун у супрацоўніцтве з польскімі (Торунь, Польшча, Торуньскі ўніверсітэт) і літоўскімі (Вільнюс, Літва, Інстытут літоўскай мовы АН Літвы) калегамі бралі ўдзел у працы міжнароднага даследчыцкага праекта “Беларускі і польскі пераклады Карана татараў Вялікага княства Літоўскага”.
- М.У. Тарэлка з 1 лістапада па 31 снежня 2015 г. па запрашэнні Германскай службы акадэмічага абмену (DAAD) працаваў у бібліятэках Галле і Лейпцыга.
- Г.А. Цыхун (каардынатар з беларускага боку) і Я. В. Волкава (выканаўца) бяруць удзел у польска-беларускім сумесным навукова-даследчым праекце “Сусветная бібліяграфія славістычнага мовазнаўства” (2016–2018 гг.; Варшава, Інстытут славістыкі ПАН).