Арганічнай часткай славістычных даследаванняў заўсёды з’яўлялася этымалогія як спосаб узнаўлення першаснай моўнай карціны свету і яе трансфармацыі. Якраз таму адной з найважнейшых пры стварэнні сектара была пастаўлена задача ўкладання “Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы” – шматтомнай грунтоўнай працы, што сінтэзуе дасягненні ў вывучэнні лексікі беларускай мовы на шырокім славянскім, а пры неабходнасці і індаеўрапейскім фоне. У 20–30-я гг. мінулага стагоддзя беларускім этымалагічным слоўнікам займаўся супрацоўнік Інбелькульта і Акадэміі навук М. Коген; у пасляваенны час працу над ім пачынаў супрацоўнік інстытута Аляксандр Вяржбоўскі, які пераважна ў этымалагічным ракурсе даследаваў балтызмы беларускага паходжання.
Выбраныя публікацыі па тэме:
І.І. Лучыц-Федарэц. Славістычныя і этымалагічныя даследаванні на Беларусі ў 20-30 гг. ХХ ст. // Беларуская мова і мовазнаўства на рубяжы III тысячагоддзя: матэрыялы навуковай канферэнцыі, прысвечанай 70-годдзю Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, 2–3 лістапада 1999 г. – Мінск: Права і эканоміка, 2000. – S. 106–109.