Этымалагічны слоўнік беларускай мовы

 

 

На працягу 1964–1967 гг. выпрацоўвалася канцэпцыя ЭСБМ (спачатку на падставе першаснага варыянта праспекта, падрыхтаванага Рэйнгольдам Краўчуком). Непасрэдна з працай над слоўнікам была звязана першая (люты 1968 г.) з пяці праведзеных да 1975 г. спецыялізаваных канферэнцый, прысвечаных вывучэнню лексічных ізаглос, што злучаюць беларускую мову з мовамі суседніх народаў: украінскай, рускай, польскай і балтыйскімі. На працягу 5-ці гадоў ствараліся рабочыя картатэкі ЭСБМ (слоўнікавая і літаратурная) і рыхтаваліся артыкулы для 1-га і 2-га тамоў. Першы том выйшаў з друку ў канцы 1978 г., а за наступныя 15 гадоў, за якія выданне слоўніка планавалася поўнасцю скончыць (да 1993 г. уключна), убачылі свет 8 тамоў – на літары А–П (Паяць). У сувязі з заканчэннем 20-гадовага тэрміну, што быў адпушчаны на ўкладанне ЭСБМ акадэмічнымі планамі, выданне было прыпынена і ўзнавілася толькі ў 2000 г. 

Да цяперашняга часу з друку выйшла яшчэ шэсць тамоў: 9 (2004), 10 (2005), 11 (2006), 12 (2008), 13 (2010), 14 (2017). 

 

Выбраныя публікацыі па тэме: 

 

М.П. Антропаў. Этымалагічны слоўнік беларускай мовы: гісторыя і перспектывы // Слово и словарь = Vocabulum et vocabularium : сборник научных трудов по лексикографии / Министерство образования Республики Беларусь, Гродненский государственный университет им. Янки Купалы; [ответственные редакторы: Л. В. Рычкова, В. Л. Воронович]. – Гродно: ГрГу, 2007. – 181 с. 

М.П. Антропаў. “Этымалагічны слоўнік беларускай мовы” за 30 год (да юбілею пачатку публікацыі) // Беларуская лінгвістыка. – 2008. – Вып. 62. – С. 7-18. 

М.П. Антропаў. Праславянская дыялектнасць па матэрыялах “Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы” // Беларуская лінгвістыка. – 2011. – Вып. 66. – С. 1521. 

Я.В. Волкава, Г.А. Цыхун. Беларуска-ўкраінскія сепаратныя ізаглосы ў беларускім і ўкраінскім этымалагічных слоўніках // Академік Олександр Савич Мельничук і сучасне мовознавство: Збірник наукових праць до 90-річчя з дня народженя. – Київ: Видавничий дім Дмитра Бураго, 2012. – С. 62–66.. 

Яўгенія Волкава. Анализ использования серболужицких параллелей в Этимологическом словаре белорусского языка // Lětopis, № 1, 2009. – S. 101–110.

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы