Беларуская мова ў кантэксце міжславянскага і славянска-неславянскага ўзаемадзеяння

У апошнія дзесяцігоддзі зроблены значны крок у даследаванні стасункаў беларускай мовы з іншымі славянскімі і неславянскімі мовамі. У аддзеле падрыхтаваны шэраг навуковых прац рознага кшталту, прысвечаных беларуска-ўсходнеславянскім (Вольга Герасімовіч), -сербскахарвацкім (Уладзімір Кошчанка), -балгарскім (Марына Абрагімовіч), -чэшскім (Аляксандр Ушакевіч), -славацкім (Павел Рааго), -сербалужыцкім (Яўгенія Волкава), -літоўскім (Аксана Ніканчук) і іншым сувязям, што дае падставы для іх новага асэнсавання ў беларускай лінгвістыцы ХХI ст. Даследаванні Вольгі Фурс прысвечаны разгляду сучасных беларускіх біблійных перакладаў на агульнаславянскім фоне. Варыянтнасць на ўсіх моўных узроўнях даследуецца праз супастаўленне тэкстаў на беларускай, рускай, польскай, царкоўнаславянскай, лацінскай і грэчаскай мовах. Асаблівую ўвагу В.Фурс надае функцыянаванню біблійнай афарыстыкі ў беларускай моўнай прасторы.

Выбраныя публікацыі па тэме:

 

Яўгенія Волкава. З гісторыі беларуска-сербалужыцкіх супастаўленняў // Питання сорабiстики = Prašenja sorabistiki. - Львiв; Будишин, 2009. – С. 73–79.

Я.В. Волкава. Фармант -ішча/-išćo ў беларускай і сербалужыцкіх мовах // Грані роднага слова: зборнік навуковых артыкулаў. – Гродна: УА “ГрДУ”, 2010. – С. 97–102.

Яўгенія Волкава. Nomina loci з фармантам -оўнішча/-ownišćo ў беларускай і сербалужыцкіх мовах // Leksikologiske přinoški II: IV. seminar serbskeje słowotwórby a leksiki. – Gdańsk-Budyšin, 2013. – С. 58–64.

І.В. Гліннік. Выражэнне катэгорый экзістэнцыяльнасці і пасесіўнасці (на матэрыяле беларускай і польскай моў) // Супольнасць традыцыі – садружнасць у будучыні: беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі: зборнік навуковых артыкулаў / Пад рэд. І.Э. Багдановіч, С.М. Запрудскага. – Мінск: Кнігазбор, 2012. – С. 167–173. (Беларусіка = Albaruthenika; Кн. 34).

У.А. Кошчанка. Карэляцыя назваў раслін і іх пладоў : на матэрыяле беларускай, сербскай і харвацкай моў // Беларуская лінгвістыка. – 2007. – Вып. 59. – С. 63–71.

Iван I. Лучыц-Федарэц. Да пытання аб мараўска/беларускiх лексiчных паралелях // Studia etymologica Brunensia. – [1]: Sborník příspěvků z mezinárodní vědecké konference “Etymologické symposion” Brno 1999. – Praha, 2000. – S. 229–234.

Iван I. Лучыц-Федарэц. Да праблемы чэшскiх балтызмаў // Studia etymologica Brunensia. – 2: Sborník příspěvků z mezinárodní vědecké konference “Etymologické symposion” Brno 2002. – Praha, 2003. – S. 293–300.

А.М. Ніканчук. Беларуска-літоўскія калькі ў інтэрпрэтацыі В.У. Мартынава // Научные чтения, посвященные Виктору Владимировичу Мартынову: сб. науч. тр. Вып. 1 / редкол.: Г.А. Цыхун (отв. ред.), А.Н. Гордей (зам. отв. ред.) [и др.]. – Минск: РИВШ, 2013. – С. 36–40.

П.А. Рааго. Чаму жыта красуе, а ружа цвіце (да пытання семантычнага ўзгаднення суб’екў і дзеяслоўных прэдыкатаў) // Научные чтения, посвященные Виктору Владимировичу Мартынову: сб. науч. тр. Вып. 1 / редкол.: Г.А. Цыхун (отв. ред.), А.Н. Гордей (зам. отв. ред.) [и др.]. – Минск: РИВШ, 2013. – С. 25–29.

Фурс, В. Іншамоўныя ўплывы на лексіку беларускіх біблійных афарызмаў у беларускіх перакладах / В. Фурс // Мова – Літаратура – Культура : матэрыялы V Міжнар. навук. канф. : да 80-годдзя праф. Льва Міхайлавіча Шакуна, Мінск, 16–17 лістап. 2006 г. / Беларус. дзярж. ун-т ; у аўт. рэд. – Мінск, 2007. – С. 247–249.

Фурс, В. Наратыў і афарызм у сучасных беларускіх перакладах Евангелля: залежнасць паміж тыпам тэксту і ступенню дыверсіфікаванасці перакладаў / В. Фурс // Studia Slavica / Uniw. Opolski. – 2006. – № 10. – S. 181–197 (0,8 аўт. арк.).

Фурс, В. У.Сучасныя беларускія пераклады Евангелля паводле Мацвея: характар і фактары варыянтнасці выкладаў аднаго зместу ў тэкстах розных тыпаў : аўтарэферат дысертацыі на атрым. вучон. ступ. канд. філалагічных навук : па спец. 10.02.01 – беларуская мова / В. У. Фурс ; НАН Беларусі, Ін-т мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы. – Мінск, 2009. – 22 с.

Фурс, О.В. Современные белорусские библейские переводы: характер и причины различий / О.В. Фурс // Роль культурного наследия в современных этнополитических, этнообразовательных, этноконфессиональных процессах: М-лы Всероссийск. c междунар. участием науч.-практ. интернет-конф., Саранск, 21–26 нояб. 2016 г. / Мордов. гос. пед. ин-т. ; редкол.: С. В. Першин (отв. ред.) [и др.]. – Саранск, 2017. – С. 187–192.

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы