АДДЗЕЛ ДЫЯЛЕКТАЛОГІІ I ЛІНГВАГЕАГРАФІІ

Арганізацыя: ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі»
Адрас: 220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2, каб. 901

Тэл.: +375 (17) 270‑11‑92
E‑mail: vkurcova@gmail.com

Гістарычная даведка

Сектар дыялекталогіі ўтвораны ў 1950 г. З 1986 г. пераўтвораны ў Аддзел дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі

Падрабязней >>>

Загадчык аддзела

Курцова Вераніка Мікалаеўна
кандыдат філалагічных навук, дацэнт

Склад аддзела

Прозвішча, імя, імя па бацьку Пасада Вучоная ступень
Трухан Тамара Мікалаеўна вядучы навуковы супрацоўнік канд. філал. навук, дацэнт
Кунцэвіч Любоў Пятроўна вядучы навуковы супрацоўнік канд. філал. навук
Хвіланчук Юлія Леанідаўна старшы навуковы супрацоўнік канд. філал. навук
Галавіна Ірына Васільеўна навуковы супрацоўнік
Галуза Ірына Уладзіміраўна малодшы навуковы супрацоўнік

Асноўныя напрамкі навуковай дзейнасці

Лексікаграфічны

  • Распрацоўка і сістэматызацыя слоўнікавых артыкулаў для фундаментальнага выдання «Зводны слоўнік беларускіх народных гаворак» (ЗСБНГ).
  • Папаўненне лексічнай базы дадзенымі жывой народнай мовы.

Тэкстаграфічны

  • Транскрыпцыя тэкстаў, запісаных падчас дыялекталагічных экспедыцый.
  • Назапашванне запісаў жывой беларускай мовы для гукавога фонду.
  • Падрыхтоўка матэрыялаў для выдання «Беларуская дыялекталогія. Матэрыялы і даследаванні».

Тэарэтычны

  • Вывучэнне стану і развіцця беларускай дыялектнай мовы на аснове тэкстаграфічных і іншых крыніц.

Лінгвагеаграфічны

  • Праца над выданнем «Метеорология и измерение времени. Топография местности» у межах серыі «Общеславянский лингвистический атлас».

Публікацыі аддзела

Падрабязней >>>

 

Глядзіце таксама

  • Корпус беларускай мовы