Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы : больш за 65 000 слоў / уклад. : І.Л. Капылоў [і інш.] ; пад рэд. І.Л. Капылова. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2016. — 968 с.
ISBN 978-985-11-0937-7.
Аднатомны «Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы» змяшчае больш за 65 тысяч слоў. У слоўнікавым артыкуле даюцца кароткія тлумачэнні значэнняў слова, прыклады яго ўжывання ў мове, тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні. Прыводзяцца асноўныя граматычныя значэнні слова, стылістычныя паметы, якія ўказваюць на сферу яго ўжывання, даюцца вытворныя словы, адзначаецца націск. Шырока выкарыстоўваюцца ў Слоўніку ў якасці ілюстрацый афарызмы, прыказкі, прымаўкі. У пачатку Слоўніка змешчаны неабходныя ўступныя часткі.
Прызначаны як для спецыялістаў-мовазнаўцаў, так і для шырокага кола карыстальнікаў.





Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Вып. 36. Фолкга–чорногрывый / склад. А.М. Булыка [і інш.]; пад рэд. А.М. Булыкі; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. – Мінск: Беларуская навука, 2016. – 437 с.
Выйшаў новы рэліз
Лінгвістычны мікраатлас Тураўшчыны / А. А. Крывіцкі [і інш.]; уклад.: Ф. Д. Клімчук [і інш.]; навук. рэд. Г. А. Цыхун. - Мінск: Беларуская навука, 2016. - 275 с.




